Юрый Антонавіч Барысюк
Юрый Антонавіч Барысюк (нар. 18 студзеня 1978) — беларускі гісторык і краязнавец. БіяграфіяНарадзіўся 18 студзеня 1978 года ў сям’і калгаснікаў. Бацька Антон Карпавіч Барысюк — трактарыст, маці Ніна Паўлаўна — палявод. Мае братоў Аляксандра і Валерыя. У 1995—2001 гадах завочна вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1995—1998 гадах працаваў у Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава. У 1998—2007 гадах працаваў у аддзеле культуры Кобрынскага райвыканкама спецыялістам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Рашэннямі і распараджэннямі райвыканкама Юрый Барысюк быў зацверджаны сакратаром міжведамаснага каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама, раённай тапанімічнай камісіі, камісіі па інвентарызацыі рухомых каштоўнасцей і раённага аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абследаваў становішча помнікаў у раёне, падрыхтоўваў пасяджэнні савета, кантраляваў ход выканання рашэнняў аблвыканкама і райвыканкама, пастановы савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны райвыканкама. 3 2007 года працуе ва Упраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь галоўным спецыялістам. ДзейнасцьЗа час працы Ю. А. Барысюком абследавана новавыяўленных помнікаў гісторыі і культуры і ўзята на мясцовы ўлік 148, у т. л. паркаў — 8; помнікаў гісторыі — 137; помнікаў археалогіі — 3. Унесены у Дзяржаўны спіс — 45; у т. л. помнікаў архітэктуры — 26; гісторыі — 4; археалогіі — 15. Шмат намаганняў Ю. Барысюк надае пошуку раней невядомых пахаванняў ахвяр фашысцкага тэрору і абаронцаў Айчыны, вядзе пошук дакументаў у мясцовых і замежных архівах. У выніку гэтай працы былі паспартызаваны больш 20 раней невядомых вайсковых пахаванняў, устаноўлены імёны болей 140 раней невядомых ахвяр фашызму і імёнаў абаронцаў Айчыны. Складальнік брашуры «Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны» (2001), удзельнічаў у падрыхтоўцы даведнікаў і брашур па Кобрынскім раёне. З’яўляўся сакратаром раённай камісіі па напісанню кнігі «Памяць. Кобрынскі раён». Пасля яе выхаду ў свет арганізаваў працу па зборы дапаўненняў і заўваг, што прывяло да ідэі стварэння электроннай версіі кнігі і базы дадзеных аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны па Кобрынскім раёне, якія былі створаны ў 2004 годзе. Неаднаразова друкаваўся на старонках раённых і абласных газет, дапамагаў у падрыхтоўцы краязнаўчых праграм мясцовага і абласнога тэлебачання. У 2005 годзе пад яго кіраўніцтвам было надрукавана выданне «Карта Кобрынскага раёна. План г. Кобрына». У 2004 годзе быў зняты і зманціраваны відэафільм «Старажытная і легендарная Кобрыншчына», рэжысёр Ю. А. Барысюк. Гэты фільм аказаўся запатрабаваны ў школах раёна ў сувязі з увядзеннем факультатыва «Кобрыназнаўства». Падрыхтаваў дакументы для зацверджаны пасля праектаў герба і сцяга Кобрынскага раёна. Пачата работа па аднаўленню геральдычных сімвалаў вёсак раёна. Падрыхтаваў дакументы для прадстаўлення праектаў герба і сцяга вёсак Гарадзец і Ляхчыцы Кобрынскага раёна ў Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Легенда пра Княжую Гара, запісаная Барысюком Ю. А., і сюжэт герба Ляхчыц ляглі ў аснову ідэі помніка князю Уладзіміру і княгіні Вользе, устаноўленага ў Кобрыне да фестывалю-ярмаркі працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2009». Па прапанове Барысюка Ю. А. у раёне быў праведзены конкурс уязных знакаў. У выніку ў 2004 годзе былі ўстаноўлены ўязныя знакі с датай першага ўпамінання ў дзевяць цэнтраў сельсаветаў раёна. Вядзе навуковую працу па гісторыі і краязнаўстве. Мае каля 20 навукова-публіцыстычных артыкулаў. Матэрыялы Ю. А. Барысюка выкарыстаны ў другім томе энцыклапедычнага даведніка «Гарады і вёскі Беларусі. Брэсцкая вобласць» (2008). Адзін са складальнікаў кнігі «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» (2009). З’яўляецца сябрам заходнепалескага навукова-краязнаўчага таварыства «Загароддзе». У цяперашні час Ю. А. Барысюк займаецца складаннем спіса крыніц, дакументаў і фотаздымкаў па гісторыі Кобрыншчыны, якія знаходзяцца ў архівах Беларусі і замежжа, пошукамі больш ранняга ўпамінання г. Кобрына, а таксама архіва Кобрынскага павета, які быў вывезены ў Расію напярэдадні Першай сусветнай вайны. УзнагародыУ 2005 годзе атрымаў прэмію ўпраўлення культуры «За папулярызацыю гісторыі краю», а ў 2006 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia