Ігар Мяфодзьевіч Чарняўскі
Ігар Мяфодзьевіч Чарняўскі (нар. 12 сакавіка 1955, г. Чачэрск, Гомельская вобласць) — беларускі археолаг архітэктуры. БіяграфіяПляменнік археолага Міхаіла Чарняўскага (1938—2013), мае брата Алега[1]. Скончыў у 1978 годзе БДУ імя У. І. Леніна. З 1979 года працаваў у Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры Беларусі. З рэарганізацыяй установы ў Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут — начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, начальнік сектара археалогіі. З 1990 г. старшыня пастаяннай камісіі па культуры, ахове і адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны гарсавета. З 1991 года намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2008 года начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Навуковая дзейнасцьЗаймаецца архітэктурна-археалагічным вывучэннем гарадоў і замкаў сярэднявечнага перыяду на тэрыторыі Беларусі. Праводзіў раскопкі мураваных пабудоў XII—XVIII стст. грамадзянскага характару ў Гальшанскім, Любчанскім, Нясвіжскім, Крэўскім замках, у гарадах Гродна, Магілёве, Віцебску, Пінску, а таксама ў Гайцюнішках, Ружанах, вывучаў надворныя пабудовы Лідскага і Мірскага замкаў. У 1980 г. выявіў і даследаваў рэшткі гродзенскай Прачысценскай царквы. Сям’яУ шлюбе з Ліліяй Львоўнай Гілевіч (нар. 2 красавіка 1959), якая працуе галоўным спецыялістам аддзела гісторыка-культурных каштоўнасцяў праектнага філіяла ААТ «Белрэстаўрацыя», мае сына Альгерда (нар. 2 мая 1982), які працуе ва ўпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, і дачку Хрысціну (нар. 8 лістапада 1987), экалагічную актывістку і журналістку[1]. Бацька жонкі, Леў Гілевіч (1929—1976), брат беларускага паэта Ніла Гілевіча[2]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia