Палацава-паркавы ансамбль Талстых (Грудзінаўка)
Палацава-паркавы ансамбль Талстых — палацава-паркавы ансамбль XIX стагоддзя, размешчаны ў аграгарадку Грудзінаўка (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць). ГісторыяПершым уладальнікам маёнтка быў Дзмітрый Аляксандравіч Талстой, брат П. А. Талстога. Маёнтак ён атрымаў пры раздачы беларускіх маёнткаў ад Кацярыны II і ператварыў Грудзінаўку ў квітнеючую фамільную сядзібу. У час вайны 1812 года, Дзмітрый Аляксандравіч быў губернатарам Магілёва з 1812 па 1813. Пахаваны ён быў у Грудзінаўскай царкве ў 1832 г.. Апошняй уладальніцай Грудзінаўкі была графіня Аляксандра Рыгораўна Талстая (народжаная Шчарбатава). Каля Грудзінаўкі ў 1899 г. на ўласныя сродкі пабудавала Рыжкоўскую бальніцу, якая захавалася да нашых дзён. У шпіталі працавалі лепшыя на той час урачы Магілёўскай губерні. Графіня Аляксандра Рыгораўна аплачвала працу медыцынскага персаналу з уласных сродкаў, кожны год прыязджала ў маёнтак і наведвала бальніцу разам са сваімі дзвюма дочкамі. У маёнтку працавала фабрыка «фламскага» палатна[1]. У 1905 годзе графіня Талстая з’яўлялася членам Быхаўскага павятовага камітэта Чырвонага Крыжа. Акрамя маёнтка ў Грудзінаўцы, у яе быў дом у Санкт-Пецярбургу, на вуліцы Махавой . Графіня Аляксандра Рыгораўна памерла і была пахаваная ў Парыжы ў 1925 г. У Вялікую Айчынную вайну будынак сядзібы прыстасавалі пад шпіталь. Пасля вайны тут знаходзіліся сярэдняя школа, дзіцячы дом, санаторная школа-інтэрнат для дзяцей, хворых на рэўматызм. Маёнтак наведаў Аляксандр Мсціслававіч Талстой — аташэ па культуры пры французскім пасольстве ў Мінску. Архітэктура![]() ПалацБудынак сядзібы ўяўляе сабой невялікі двухпавярховы палац з купалам (са шпілем), калонамі, параднай лесвіцай і адкрытай тэрасай з краявідам на парк. Да двухпавярховага будынку прымыкаюць дзве аднапавярховыя прыбудовы. Таксама да двухпавярховага будынку прымыкае паўцыркулярная двухпавярховая веранда. ПаркПерад сядзібай на плошчы ў 10 гектараў разбіты парк у англійскім стылі. Дрэвы ў парку — дубы, бярозы, хвоі, елкі, туя, сібірскі кедр. Акрамя гэтага, у парку прадстаўлена больш за 40 відаў раслін. Панскі дом размешчаны ў боку парку. У цэнтры парка — сажалка. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia