Палац Незалежнасці (Мінск)
Палац Незалежнасці — палац у Мінску. Размешчаны на праспекце Пераможцаў, побач з выставачным цэнтрам «БелЭкспа» і Плошчай Дзяржаўнага Сцяга, каля Парку Перамогі. ![]() Па словах прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, Палац Незалежнасці ў комплексе з плошчай Дзяржаўнага Сцяга канчаткова падкрэслівае непахіснасць беларускай дзяржаўнасці і незалежнасці[1]. У Палацы будуць праходзіць асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы, пачынаючы ад уручэння замежнымі пасламі даверчых грамат і сканчаючы нарадамі глаў дзяржаў, якія прыязджаюць у Рэспубліку[2]. Агульная плошча Палаца Незалежнасці складае каля 50 тысяч квадратных метраў. У ім налічваецца некалькі соцень памяшканняў[3]. 24 кастрычніка 2013 года ў Палацы Незалежнасці было праведзена паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні глаў дзяржаў, а 25 кастрычніка — паседжанне Савета глаў дзяржаў СНД. ПрызначэннеПалац Незалежнасці прызначаны для правядзення важнейшых і значных для дзяржавы мерапрыемстваў, сустрэч дэлегацый замежных дзяржаў, ушаноўвання шматдзетных бацькоў, прыёму у піянеры дзяцей з усёй краіны[4]. А. Лукашэнка адзначыў, што будынак не з’яўляецца рэзідэнцыяй і ў Палацы толькі адзін рабочы кабінет для кіраўніка дзяржавы[4]. У Палацы будуць выстаўляцца падарункі кіраўніку дзяржавы[4]. Таксама А. Лукашэнка заявіў, што Палац будзе адкрыты для наведвання[4]. Нягледзячы на гэта, пасля ўзвядзення будынка, ён быў узяты пад узмоцненую ахову і быў закрыты для наведвання[5].
Фінансаванне будаўніцтваБудаўніцтва Палаца Незалежнасці завяршалася ў абвешчаны ў Беларусі «Год эканоміі». З-за гэтага Палац стаў аб’ектам жорсткай крытыкі, аднак, як запэўніў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка, на будаўніцтва не было выдаткавана «ні аднаго рубля» з дзяржаўнага бюджэту, але не назваў крыніц фінансавання[4]. Паводле незалежных СМІ, словы кіраўніка дзяржавы не адпавядаюць рэчаіснасці[6][7][8][9]. Так, паводле ўказаў прэзідэнта № 75 ад 17.01.2012 і № 126 ад 14.03.2013 з рэспубліканскага бюджэту на будаўніцтва Палаца Незалежнасці было вылучана каля 135 мільёнаў долараў. Пазней таксама стала вядома, што дадатковыя сродкі на будоўлю вылучаў таксама Мінгарвыканкам[10]. БудаўніцтваБудаўніцтва пачата летам 2011 года, падчас абвастрэння валютна-фінансавага крызісу ў Беларусі. А. Лукашэнка адзначыў, што ўсё ў Палацы Незалежнасці зроблена з айчынных матэрыялаў і беларускімі будаўнікамі[4]. Архітэктар праекта, Уладзімір Архангельскі, адзначыў, што інтэр’ер галоўным чынам складаецца з айчыннай прадукцыі. Дываны прывезены з Брэста і Віцебска, люстры — з Ліды[3]. У прыватнасці, люстры пастаўляліся лідскім прадпрыемствам «Каскад»[11]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia