Пала-Альта
Пала-Альта (англ.: і ісп.: Palo Alto, вымаўляецца [ˌpæloʊˈæltoʊ]) — горад у акрузе Санта-Клара, штат Каліфорнія, ЗША. Назва паходзіць ад іспанскіх слоў ісп.: palo: «палка» (або «pole» — «дрэва») і ісп.: alto: «высокі». Пала-Альта з’яўляецца гістарычным цэнтрам амерыканскай Крэмніевай даліны. Часам яго называюць неафіцыйнай сталіцай даліны. Да Пала-Альта прылягае кампус Стэнфардскага ўніверсітэта, які лічыцца самастойнай адміністрацыйнай тэрыторыяй. Пала-Альта з’яўляецца месцам нараджэння і штаб-кватэрай шматлікіх знакамітых кампаній, у тым ліку Hewlett-Packard, Xerox, Apple, Facebook, VMware і Tesla Motors. Тут знаходзіцца акадэмічнае выдавецтва Annual Reviews. Каля дома 218 па вуліцы Чэнінг размешчаны памятны знак: там знаходзілася лабараторыя Федэральнай Тэлеграфнай Кампаніі, у якой працаваў знакаміты амерыканскі інжынер Лі дэ Форэст — вынаходнік трыёда (электроннай вакуумнай лямпы, якая выкарыстоўваецца як узмацняльнік сігналу). Гарады-пабрацімыПала Альта мае шэсць гарадоў-пабрацімаў[2]: Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia