Палуж (рака)
Па́луж[1] — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі і Краснагорскім раёне Бранскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 46 км, з іх 30 км на тэрыторыі Краснапольскага раёна[1]. Плошча вадазбору 343 км². Выток ракі знаходзіцца ў Краснапольскім раёне за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад былой вёскі Дубраўка (Касцюковіцкі раён) (Касцюковіцкі раён), вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Палужская Рудня ў Краснагорскім раёне Бранаскай вобласці. Рэчышча каналізаванае ў верхнім цячэнні да вёскі Палуж 2. Прытокі: Горанка (злева), Свініца, Глыбокі, Ларын, Прусень (справа). На рацэ вадасховішчы: Палужскае паміж аграгарадком Горы і вёскай Дубраўка (Краснапольскі раён) і вадасховішча каля вёскі Іванаўка (Краснагорскі раён). Каля ракі населеныя пункты: Палуж 1, Палуж 2, Зарэчча, Раманоў, Новы Свет, Грыбы, Дуброўка, Дзернавая, Горы ў Краснапольскім раёне і Кібіршчына, Зарэчча, Латакі, Іванаўка, Палужская Рудня ў Краснагорскім раёне. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia