Краснагорскі раён (Бранская вобласць)
Краснагорскі раён (руск.: Красногорский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Красная Гара. ГеаграфіяПлошча раёна — 1120 км². Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці. Мяжуе:
Асноўныя рэкі — Беседзь, Віхолка. ЭкалогіяКраснагорскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыёактыўных ападкаў у наступныя дні пасля катастрофы. Чатыры населеныя пункты раёна — Барсукі, Князяўшчына, Прагрэс і Ніжні Млын былі ўключаны ў зону адчужэння. Шматлікія населеныя пункты раёна былі аднесены да зоны адсялення і зоны з правам на адсяленне. Максімальнае разліковае значэнне радыяцыйнага забруджвання — 9,4 мзв/год — адзначана ў пасёлку Забор’е[1]. ГісторыяЯшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага існавала Паповагорская воласць Старадубскага павета. У 1922 годзе ў сувязі з перайменаваннем Паповай Гары ў Красную Гару Паповагорскую воласць перайменавана ў Краснагорскую. У 1929 годзе, з фарміраваннем раённага падзелу, воласць ліквідавана, а на яе тэрытарыяльнай аснове сфарміраваны раён Клінцоўскай акругі Заходняй вобласці. 5 ліпеня 1944 года згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР утварылася Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, уключаны і Краснагорскі раён. У 1963 годзе раён быў ліквідавана, але ў 1966 годзе адноўлены. У 2004 годзе ў сувязі з працяглай эканамічнай стагнацыяй каля 5 тыс. чал. насельніцтва раёна (г. зн. прыкладна палова насельніцтва тагачаснага раёна) сабрало подпісы на карысць пераходу тэрыторыі раёна ў склад Беларусі[2]. ДэмаграфіяНасельніцтва раёна складае 16,1 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 53 населеныя пункты. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне ёсць 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў: Гарадское паселішча: Сельскія паселішчы:
Эканоміка
ТранспартМаршрут 540 «Красная Гара — Бранск». Славутасці
Асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia