Палыкавіцкая крыніца
Палыкавіцкая крыніца — крыніца, якая знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці на паўднёвым захадзе вёскі Палыкавічы[2]. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Побач з крыніцай знаходзіцца капліца Святой Параскевы і купальня[3]. ГісторыяКрыніца вядома з 1552 года[4]. Згадана расійскім акадэмікам В. М. Севяргіным у 1802 годзе: «…знаходзіцца мінеральная крыніца з вялікім утрыманнем у яе вадзе вуглекіслаты. Таксама там знаходзіцца капліца»[2][5]. Каля крыніцы быў пабудаваны каменны грот з калодзежам, абітым ацынакаванымі лістамі. 3 крыніцы па трубах вада падавалася ў вялікі басейн (змяшчаў аж 100 вёдзер). Лекавая моц крыніцы была настолькі шырока вядомай, што да яе прыязджалі нават здалёк[2]. ![]() У 1859 годзе ўпершыню быў зроблены хімічны аналіз палыкавіцкай вады, які пацвердзіў яе лекавыя ўласцівасці[2]. У 1983 годзе крыніца была аб’яўлена помнікам прыроды[2][6]. Геаграфія і гідралогія![]() Крыніца знаходзіцца на дне глыбокага яру, парослага лесам. Яна з’яўляецца вытокам невялікага ручая, які ўпадае ў Дняпро за 150 м ад крыніцы. Расход вады складае больш за 100 м³ у суткі[2][7]. Хімічны склад вадыВада гідракарбанатная, кальцыевая, канцэнтрацыя фтору адносна высокая — 0,49 мг/л. PH вады — каля 7,5[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia