Блакітная крыніца
Блакітная крыніца ці Сіні калодзеж — крыніца з самым магутным патокам ўзыходзячага тыпу на Усходне-Еўрапейскай раўніне[3]. Гідралагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1985 года[2][4]. Геаграфія![]() Сіні калодзеж размешчаны ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 4 кіламетрах на поўнач ад мяжы вёскі Дубна, у 2,5 кіламетра на паўднёвы ўсход ад горада Слаўгарад[1]. Крыніца знаходзіцца на вышыні 136 м над узроўнем мора. Перапад вышынь складае 4—5 м. Па накіраванні руху падземных вод да іх выхаду на паверхню зямлі, крыніца з’яўляецца ўзыходзячай[4]. З крыніцы выцякае ручай, які з’яўляецца левым прытокам ракі Галуба (басейн ракі Сож). Яго шырыня складае 3—8 м, глыбіні — 0,5—1 м. Хуткасць плыні вады ў ручаі — каля 0,4 м/с, на вузкіх участках павялічваецца да 0,7 м/с і больш. Дно складзена пераважна пяскамі[3][4]. АпісаннеКрыніца прадстаўляе сабой калодзеж, які вертыкальна сыходзіць шахтай на глыбіню 150—200 метраў. Аб’ём выходзячай вады складае 5000 кубічных метраў вады ў суткі ці 60 літраў у секунду[2][5]. Крыніца ўтварае вялікую крынічную ванну памерам 20 на 12 м з максімальнай глыбінёй 2 метры[2]. Выхад падземных вод размешчаны ў паўночна-заходнім куце вадаёма, уяўляе сабой вертыкальную шахту дыяметрам 1,2—1,3 м. Вада крыніцы мае блакітнавата-смарагдавы колер, паступае з глыбіні 100—200 м, дзе цыркулюе ў тоўшчы пісчага мелу[4]. Вада з крыніцыУ складзе вады адзначаецца падвышанае ўтрыманне фтору і крэмнію. Па хімічным складзе вада крыніцы ставіцца да гідракарбанатна класу кальцыевай групы. Агульная мінералізацыя (сума раствораных рэчываў) вады ў крыніцы 180,628 мг/дм³[3][4]. Вада круглы год мае тэмпературу прыблізна 5 °C. ЛегендыПаводле легенды племя радзімічаў было ахрышчана ў гэтай крыніцы[6][7]. Лічыцца, што да чалавека, які тройчы перайшоў Блакітную крыніцу, надоўга ніякая хворасць не прыстане, здароўе будзе добрым, а жыццё доўгім[5]. Найбольш вядомая легенда пра Кацярыну і двух хлопцаў Сцяпана і Макара, запісаная вядомым магілёўскім краязнаўцам Е. Р. Раманавым у 1891 г[4][6]. У паданні фігуруе валатоўна Кацярына, за якую спаборнічаюць два волаты — Сцяпан і Марка. Кацярыне кахае Сцяпана, але ён, аднак, быў крыху слабейшы за свайго саперніка. Яны абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з некаханым, падае з камення, ператвараецца ў ваду і выходзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Прапойска ў выглядзе крыніцы — гэтую крыніцу назвалі Сіні Калодзеж[8]. Валатоўна Кацярына сустракаецца і ў іншых паданнях. Яна мае відавочныя рысы старажытнага архетыпнага жаночага боства зямлі, вады і жыцця, між тым як Сцяпан — празрыстая адсылка да вобраза Вялеса. Адсюль магчыма, што багіня, якой адпавядае пазнейшы персанаж Кацярыны, была яго жаночай парай, а ў самім паданні прасочваюцца рэшткі старажытнага міфа пра канфлікт Вялеса з іншым богам за прыхільнасць нейкага жаночага боства. Культавае значэннеЗ даўніх часоў месца вакол крыніцы лічылася сакральным, і выкарыстоўвалася як капішча. З прыходам хрысціянства, гэта месца было асвечана, і як кажуць адно з першых на нашай тэрыторыі, стала уважацца святым, вада лічыцца гаючай і валодае высокімі пітным якасцямі. Побач з крыніцай пабудавана царква, дзе правяцца малебны 14 жніўня на праваслаўнае свята Макаўе[9], калі побач з Блакітнай крыніцай збіраецца да 20 тысяч паломнікаў[2][3][4][10]. ФлораВялікай біялагічнай разнастайнасцю крыніца не адрозніваецца. Значныя плошчы дна крынічнай ванны пакрытыя нітчатым багавіннем. Асобнымі курцінамі расце Potamogeton acutifolius. Уражвае развіццё калоній пурпуровых бактэрый, якія ўтвараюць мудрагелістыя формы[3]. Берагавая лінія вадаёма зарасла драўняна-хмызняковай расліннасцю (пераважна вербалозам і вольхай)[3]. Побач таксама сустракаюцца дубы, ліпы і ляшчына[11]. ФаўнаЗ бесхрыбтовых у крынічнай ванне і ручаі адзначаны лічынкі ручайнікаў (Trichoptera) пяці відаў (Halesus digitatus, Rhyacophila fasciata, Chaetopteryx villosa, віды родаў Anabolia і Halesus), а таксама лічынкі аўсянікаў (Ephemeroptera), вадзяны вослік (Asellus aquaticus) і Acilius sulcatus[3]. У альтанках ля крыніцы жывуць ластаўкі[12], зімой можна ўбачыць дзікіх качак[13]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia