Палявыя шпаты

Палявыя шпаты
Фізічныя ўласцівасці
Колер рысы RAL 9002[d]
Цвёрдасць 6
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палявыя шпаты — група сілікатных пародаўтваральных мінералаў, аб’яднаных падобнай структурай, хімічным складам і фізічнымі ўласцівасцямі. Змяшчаюцца ў магматычных, метамарфічных і асадкавых горных пародах. Сярод распаўсюджаных палявых шпатаў — артаклаз (KAlSi3O8), альбіт (NaAlSi3O8) і анартыт[en] (CaAl2Si2O8)[1].

Зямная кара складаецца больш чым на палову з палявых шпатаў. У кантынентальнай кары[en] яны прысутнічаюць у саставе такіх магматычных парод як граніт, дыярыт і гранадыярыт[en]. У акіянічнай кары[en] іх можна знайсці ў складзе габра[en] і базальту. Дзякуючы працэсам выветрывання і метамарфізму[en], палявыя шпаты з магматычных парод пераходзяць у асадкавыя і метамарфічныя[1].

Агульная хімічная формула палявых шпатаў — X(Al,Si)4O8. На месцы X часта выступаюць іоны калію (K+), натрыю (Na+) або кальцыю (Ca++). Існуюць таксама вельмі рэдкія палявыя шпаты з іонамі барыю (Ba++), рубідыю (Rb+), стронцыю (Sr++) або жалеза (Fe++)[1].

Выкарыстоўваюцца ў вытворчасці шкла і керамікі, а таксама як напаўняльнікі[en] для фарбаў, пластмасы і гумы. Некаторыя палявыя шпаты разглядаюцца як каштоўныя камяні, напрыклад месяцавы камень, сонечны камень[en], лабрадор, амазаніт і спектраліт[en][1].

Крыніцы


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya