Палявічка
Палявічка[1] (Eragróstis) — шырокі род аднагадовых і шматгадовых траў сямейства Метлюжковыя (Poaceae), якія растуць па ўсім зямным шары ад умераных да трапічных кліматычных абласцей. Расце пераважна на друзлай глебе на сухіх тэрыторыях, у стэпах або паўпустынях. Добра пераносіць холад, любіць яркае святло. ![]() Лацінская назва расліны паходзіць ад слоў eros і agrostis, якія азначаюць «каханне» і «колас» адпаведна. СінонімыУ сінаніміку роду ўваходзяць наступныя назвы:
АпісаннеАднагадовая або двугадовая расліна, якая дасягае ў вышыню каля 1 метра. Тонкія карані ўтвараюць пучок. Лісце вузкалінейнае, плоскае, з язычком, язычок у выглядзе раду валасінак. Суквецці мяцёлкамі, якія складаюцца з трох і больш каласкоў. Каласковых лусак дзве[2]. ВыкарыстаннеНекаторыя віды палявічкі выкарыстоўваюцца як кармавыя культуры, могуць ісці ў сілас, скатом ядуцца толькі маладыя парасткі. Асобныя віды, напрыклад, Eragrostis tef на поўначы Афрыкі, традыцыйна апрацоўваюцца як збожжавыя. Многія віды не маюць якога-небудзь гаспадарчага значэння і з’яўляюцца пустазеллем пасеваў. Мяцёлкі палявічкі дэкаратыўныя, ствараюць ўражанне фантану дробных пырскаў. Расліна можа выкарыстоўвацца як у свежых, так і ў сухіх букетах . ВідыПаводле базы даных The Plant List, род уключае 424 віда[3]. Некаторыя з іх:
Від Eragrostis tenella (L.) P.Beauv. ex Roem. & Schult. прызнаны сінонімам віду Eragrostis amabilis (L.) Wight & Arn. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia