Палянінавічы
Паляні́навічы[1] (трансліт.: Palianinavičy, руск.: Поляниновичи) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Абідавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 37 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Быхава, за 63 км ад Магілёва[2]. ГісторыяЗ рукапісных крыніц вядома з XVI стагоддзя. У 1598 годзе сяло ўваходзіла ў склад маёнтка Новы Быхаў Рэчыцкага павета Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. у 1742 годзе 10 двароў, у Быхаўскім графстве, памешчыцкая ўласнасць. У 1758 годзе 33 двары, 96 жыхароў мужчынскага полу, мелася карчма. У 1780 годзе 76 двароў, 465 жыхароў. У 1885 годзе 100 двароў, 640 жыхароў, у Навабыхаўскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні, працаваў піцейны дом. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім промыслам. У 1897 годзе 125 двароў, 1128 жыхароў, у Навабыхаўскай воласці Быхаўскага павета, дзейнічала школа граматы, карчма, хлебазапасны магазін. У 1907 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа. У 1909 годзе 135 двароў, 1237 жыхароў. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой вучыліся дзеці з суседняй вёскі Погаркі. Паводле перапісу 1920 года, у вёсцы мелася майстэрня па рамонце сельскагаспадарчага інвентару. 4 ліпеня 1920 года адкрыта школа па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1928 годзе для школы пабудавана памяшканне. З 20 жніўня 1924 года ў Журавіцкім, з 8 ліпеня 1931 года ў Быхаўскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930 годзе створаны калгас «Ленінская Ніва», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 116 гаспадарак, меў 400 га ворыва, ветраны млын. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 года вёска акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 24 лістапада 1943 года войскамі 283-й стралковай дывізіі 3-й арміі Беларускага фронту. У брацкай магіле, што на могілках, пахаваныя 80 савецкіх воінаў. У памяць 135 вяскоўцаў, загінулых на франтах і ў партызанскай барацьбе, каля будынка школы ў 1967 годзе пастаўлены абеліск. Уваходзіла ў Ісканскі сельсавет. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр Палянінавіцкага сельсавета Журавіцкага раёна Гомельскай вобласці. З 11 красавіка 1960 года ў Абідавіцкім сельсавеце. У 1967 годзе далучана д. Бугаеўка. У 1982 годзе 162 гаспадаркі, 414 жыхароў, цэнтр калгаса «Расія» (з 2003 года СВК «Калгас „Расія“»). У 1990-я гады ў вёсцы дзейнічалі вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, машынны двор, піларама, млын, устаноўка па вытворчасці кармоў, сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка з фондам больш за 8,6 тыс. кніг, сталовая, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін, аддзяленне ашчаднага банка і сувязі, 5 спартыўных пляцовак і зала. У 2008 годзе працавалі бібліятэка, Дом культуры, ФАП, аддзяленне сувязі. ПланіроўкаГенплан забудовы распрацаваў у 1978 годзе Інстытут «Магілёўграмадзянпраект». Галоўная вуліца арыентавана з усходу на захад, забудавана няшчыльна драўлянымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу. Двары пераважна няпоўныя, вяночныя. Шэраг дамоў пастаўлены глухім фасадам да вуліцы. У цэнтры сярод забудовы размешчаны адміністрацыйна-гаспадарчыя будынкі. Насельніцтва
Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia