Паляўнічыя акварэлькі з Палесся
«Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» — польскамоўная паэма Янкі Лучыны, цалкам апублікаваная ў зборніку «Poezje» ў 1898 годзе ў Варшаве. ГісторыяРаздзелы паэмы «На ласёў на прынаду», «На цецерукоў у час такаваня» Лучына дасылаў у 1882 годзе Аляксандру Валіцкаму (1826—1893), былому мінскаму кнігару, удзельніку паўстання 1863—1864 гадоў, які жыў тады ў Кракаве[1]. Раздзелы «Стары паляўнічы», «Выправа на ласёў» і «Апавяданне даяжджаючага» публікаваліся ў часопісе «Życie» (1887, № 25-26; 1888, № 8), а «Перад куццёю» — у альманаху «Życie ilustrowane» (Варшава, 1887) пад агульным загалоўкам «Акварэлькі з паляўнічага жыцця на Палессі» (польск.: Akwarelki z życia myśliwskiego na Polesiu), які, як сведчаць аўтографы паэта, захаваныя ў аддзеле рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве, быў рэдакцыйным варыянтам назвы паэмы. Цалкам паэма «Акварэлькі» была апублікавана ў Варшаве ў 1898 годзе. Хоць яна і была напісана на польскай мове, у ёй захавалася шмат беларусізмаў, якія надавалі асаблівы нацыянальны каларыт. У адным з лістоў да Зянона Пшасмыцкага аўтар пісаў:
АпісаннеАпублікаваны ў зборніку «Вязанка» (Пецярбург, 1903) верш «Стары ляснік» традыцыйна разглядаецца як лучынаўскі самапераклад раздзелу «Стары паляўнічы»[3]. На думку Уладзіміра Мархеля, разам з тым гэта арыгінальны твор, які мае прыкметы самастойнасці, выяўленай ў нязначнай змене назвы і ў беларускамоўнай інтэрпрэтацыі тэмы, першасна раскрытай аўтарам па-польску[4]. Сюжэт верша пачынаецца з настойлівай просьбы Грышкі даць яму пораху. Былы паляўнічы (ляснік) наважыўся забіць шкадлівага мядзведзя, што задраў жарабя. Ні свядомыя перашкоды з боку родных, ні спакуслівыя прапановы пана ня могуць адмяніць ягонага намеру. Верш завяршаецца стрыманай просьбаю Грышкі прыслаць у лес падводу, што ўказвае на паспяховы вынік палявання[4]. Уладзімір Мархель выказаў здагадку, што паніч, ад імя якога вядзецца вершаванае апавяданне, — гэта сам паэт у час маладосці. Што тычыцца лесніка, то яго Лучына мог сустрэць у арандаванай бацькамі Мархачоўшчыне, куды яшчэ студэнтам прыяжджаў на канікулы[2]. АцэнкіЛітаратурныя крытыкі далі высокую ацэнку паэме, ставячы гэты твор у адзін шэраг з «Песняй пра зубра» Міколы Гусоўскага і «Панам Тадэвушам» Адама Міцкевіча. Некаторымі крыніцамі паэма характарызуецца як «энцыклапедыя паляўнічага»[5]. Паводле Уладзіміра Мархеля, «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» адкрылі перад беларускімі паэтамі шляхі пошукаў у напісанні нацыянальных эпічных твораў («Новая зямля» Якуба Коласа і інш)[6]. Беларускія перакладыЯнка Лучына самастойна пераклаў на беларускую мову раздзел «Стары ляснік». Урывак уступу на беларускую мову пераклаў Міхась Клімковіч. Цалкам паэму пераклаў Генадзь Тумаш[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia