Міхась Клімковіч
Міха́сь Клімко́віч (Міхаі́л Мікала́евіч; 8 (20) лістапада 1899, в. Сялітранка, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь — 5 лістапада 1954, Мінск) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы». БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў сялянскай сям’і. У 1915 годзе скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў у Барысаўскім павеце (1915—1921). Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1923), потым ізноў настаўнічаў. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 1932—1934 гадах — старшыня арганізацыйнага камітэта, а ў 1934—1939 гадах — першы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У канцы 1936 годзе, у час палітычных рэпрэсій, быў абвінавачаны ў сувязях з «трацкістамі і нацдэмамі», таму спрабаваў скончыць жыццё самагубствам (перарэзаў сабе горла)[2]. У 1943—1947 гадах быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым — у Мінску. Літаратурны кансультант Саюза пісьменнікаў БССР (1947—1954). Член РКП(б) з 1920 года. Старшыня рэвізійнай камісіі КПБ (1930—1932). У 1932—1937 гадах кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1931—1938 гадах. Памёр 5 лістапада 1954 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Творы
Друкаваўся з 1926 года. Аўтар слоў да песні Несцера Сакалоўскага «Мы, беларусы» (1944), зацверджанай Дзяржаўным гімнам БССР (1955)[3]. У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы Міхася Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». У 1959 годзе выдадзены Збор твораў у 2 тамах. Даследаваў беларускую літаратуру. Аўтар прац «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру» (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы» (1962). Сям’я
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia