Генадзь Тумаш
Генадзь Тумаш, Генадзь Тумас (сапраўднае імя: Яўген Змітравіч Тумас; нар. 28 ліпеня 1940, Кукшавічы, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Станькаўскай сярэдняй школы працаваў у 1957—1959 гадах у калгасе. У 1959—1964 гадах вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. У 1964—1966 гадах працаваў у Татаршчынскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна, у 1974—1976 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР, у 1970—1973 гадах рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, у 1974—1976 гадах малодшым навуковым супрацоўнікам, у 1976—1987 гадах загадчыкам сектара Літаратурнага музея Якуба Коласа, з 1987 года — намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. Член Рэспубліканскай Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Уваходзіў у Аргкамітэт Беларускага народнага фронта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года. У 1994—2002 гадах — у Беларускім універсітэце культуры. ТворчасцьДрукуецца з 1957 года. На беларускую мову пераклаў творы Вінцэся Каратынскага, Янкі Лучыны («Паляўнічыя акварэлькі з Палесся»), У. Мея. Творы
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia