Паліна Васілеўна Дружына
Паліна Васілеўна Дружына (у дзявоцтве Галачэва; 1 чэрвеня 1927, в. Палоева, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — жнівень 2000[2]) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаны артыст Беларускай ССР (1964). БіяграфіяСкончыла ў 1955 годзе Беларускую кансерваторыю (клас Я. Віцінга). З 1955 года салістка Беларускай філармоніі, у 1957—1983 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1959 года. ТворчасцьВалодае моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону. Найбольш блізкія ёй ролі лірыка-драматычнага плана. Сярод партый у нацыянальных операх: Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), у класічных — Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любаша, Любава («Царская нявеста » і «Садко » М. Рымскага-Корсакава), Графіня і Паліна, Княгіня («Пікавая дама», «Чарадзейка » П. Чайкоўскага), Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Амнерыс, Ульрыка, Азучэна («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж. Вердзі), Лаура і Сляпая («Джаконда » А. Панк’елі ). У канцэртным рэпертуары творы бел. кампазітараў, кампазітараў-класікаў, бел. нар. песні. Сям’яБыла ў шлюбе са спеваком Міхаілам Дружынам, з якім мела сына Аляксандра, які працаваў на тэхнічных пасадах у Тэатры музычнай камедыі[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia