Паліна Сяргееўна Пехава
Палі́на Сярге́еўна Пе́хава (нар. 21 сакавіка 1992; Мінск, Беларусь[2]) — беларуская тэнісістка, бронзавы прызёр Летняй Універсіяды 2013 года ў спаборніцтвах жаночага парнага разраду. Фіналістка парнага турніру Orange Bowl-2009[3]. Спартыўная кар’ераПаліна пачала займацца тэнісам з 5 гадоў. Улюбёнае пакрыццё — хард. Пераможца 7 чэмпіянатаў Беларусі. Разрад — майстар спорту міжнароднага класу. Пехава выйграла адзін тытул у сваёй кар’еры ў серыі WTA. Гэта адбылося ў Ташкенце ў 2012 годзе, дзе разам з полькай Паулай Каня перамагла пару Ганна Чакветадзэ—Весна Доланц з лікам 2:6. Беларуска выйграла шэсць тытулаў у парным разрадзе ITF. 23 ліпеня 2012 года яна дасягнула 287 месца ў адзіночным рэйтынгу — найбольшае дасягненне. У парным рэйтынгу яна дабілася найлепшай пазіцыі 22 кастрычніка 2012 года — 136-ае месца. Рэйтынг на канец года
Выступленні на турнірах
Выступленні ў адзіночным разрадзе
Выступленні ў парным разрадзе
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia