Міжнародная федэрацыя тэніса
Міжнародная федэрацыя тэніса (англ.: International Tennis Federation, ITF) — кіруючая структура сусветнага тэніса. На сённяшні дзень аб’ядноўвае 205 нацыянальных арганізацый. Упаўнаважаная выпрацоўваць і змяняць правілы гульні, прадстаўляе тэніс у МАК, праводзіць шэраг спаборніцтваў, а таксама займаецца развіццём і папулярызацыяй тэніса ў свеце. ГісторыяНеабходнасць стварэння міжнароднай арганізацыі, якая б спрыяла супрацоўніцтву нацыянальных федэрацый тэніса і стандартызацыі правіл гульні, наспела ў пачатку дваццатага стагоддзя, у перыяд хуткага росту папулярнасці гульні і павелічэння колькасці міжнародных спаборніцтваў[1]. 1 сакавіка 1913 года прадстаўнікі 12 нацыянальных тэнісных арганізацый, сабраўшыся на ўстаноўчым сходзе ў Парыжы, прынялі рашэнне аб заснаванні Міжнароднай Федэрацыі лаўн-тэніса (англ.: International Lawn Tennis Federation). Краінамі-заснавальнікамі былі:
Праз паўтары гады ILTF была змушана прыпыніць сваю работу з-за пачатку Першай сусветнай вайны. Дзейнасць была адноўлена ў 1919 годзе. У 1922 годзе засноўваецца Савет па Правілах, у задачу якога ўваходзіла распрацоўка ўніфікаваных правіл гульні, і барацьба за міжнароднае прызнанне ILTF арганізацыяй, адказнай за правілы тэніса. Шэраг важных падзей адбываецца ў 1923 годзе:
У 1924 годзе МАК афіцыйна прызнаў ILTF кіруючай арганізацыяй сусветнага тэніса. З моманту стварэння федэрацыя выступала як інстытут аматарскага спорту, але ўжо да 30-х гадоў XX стагоддзя пытанне ўдзелу прафесійных спартсменаў у спаборніцтвах і крытэрыі падзелу на прафесіяналаў і аматараў стала вельмі актуальным і ў 1934 годзе арганізацыя ўпершыню афіцыйна абмяркоўвае гэтую праблему і ўстанаўлівае «правіла васьмі тыдняў», якое дазваляе аматарам атрымліваць кампенсацыю выдаткаў за ўдзел у турнірах, але не больш за восем тыдняў у годзе. Да 1939 года, перад пачаткам Другой сусветнай вайны, ILTF налічвае 59 членаў. Падчас вайны дзейнасць арганізацыі зноў была прыпынена, а штаб-кватэра перанесена ў Лондан, дзе яна знаходзіцца дагэтуль. Першая пасляваенная канферэнцыя адбылася 5 ліпеня 1946 года. У 1948 годзе ўпершыню прымаюцца стандарты на тэнісныя мячы. З пачатку 50-х гадоў адбываецца імклівая прафесіяналізацыя сусветнага тэніса, у 1951 годзе «восем тыдняў» былі пашыраны да 210 дзён у годзе. У 1963 годзе да 50-годдзя арганізацыі засноўваецца Кубак Федэрацыі —жаночы камандны чэмпіянат, падобны на той, які праводзіўся тады незалежнай арганізацыяй, Кубак Дэвіса. Гістарычнае для тэніса рашэнне прымаецца 30 сакавіка 1968 года на надзвычайнай сесіі ў Парыжы — прафесійным гульцам дазволены доступ на ўсе турніры ILTF, у тэнісе пачынаецца адкрытая эра. ILTF арганізуе серыю турніраў Гран-пры, упершыню ў спаборніцтвах гэтай арганізацыі тэнісістам дадзена магчымасць атрымліваць грошы за свае выступленні. «Правілы паводзін» (англ.: Code of Conduct), якія рэгулююць нормы спартыўных паводзін падчас спаборніцтваў, зацвярджаюцца ў 1975 годзе. У 1977 годзе з назвы федэрацыі знікае слова «Lawn» і літара L з абрэвіятуры — своеоасаблівае прызнанне факту, што большасць тэнісных турніраў больш не праводзіцца на траве. Кубак Дэвіса — галоўнае каманднае спаборніцтва ў мужчынскім тэнісе — пераходзіць пад эгіду ITF у 1979 годзе па просьбе арганізацыйнага камітэта. На Алімпіядзе ў Сеуле 1988 года, у год 75-годдзя ITF, тэніс пасля 64-гадовага перапынку вяртаецца ў якасці алімпійскага віду спорту. Структура і кіруючыя органыITF аб’ядноўвае 205 нацыянальных тэнісных арганізацый, 145 маюць статус паўнапраўных членаў і 60 асацыяваных. Акрамя таго, на правах асацыіраваных членаў у ITF уваходзіць 6 рэгіянальных аб’яднанняў. Федэрацыя дзейнічае на падставе Канстытуцыі ITF[2]. Вышэйшымі паўнамоцтвамі надзелены Генеральны Сход, які праводзіцца штогод. Генеральны сход зацвярджае бюджэт, разглядае заяўкі прэтэндэнтаў на членства ў федэрацыі, а таксама абірае Прэзідэнта і Савет Дырэктараў ITF. Тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта — 4, дырэктараў — 2 гады, у савет уваходзяць 12 дырэктараў. Толькі паўнапраўныя члены маюць права голасу на Генеральным Сходзе. У цяперашні час Прэзідэнтам ITF з’яўляецца Дэвід Хагерці. Турніры ITFМіжнародная федэрацыя тэніса штогод арганізуе шэраг турніраў, а таксама прымае непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні спаборніцтваў па тэнісе на Алімпійскіх гульнях і турніраў Вялікага Шлема. Пры правядзенні спаборніцтваў федэрацыя цесна супрацоўнічае з арганізацыямі прафесійных спартсменаў ATP і WTA. Спаборніцтвы, якія праводзяцца пад эгідай ці з удзелам ITF:
Мужчынскі і жаночы тур ITF, якія складаюцца з турніраў Satellite tournament і Futures Tournaments, служаць пачатковымі прыступкамі ў свеце прафесійнага тэніса і іх вынікі ўлічваюцца ў рэйтынгах ATP і WTA. Чэмпіянат свету па версіі ITFПачынаючы з 1978 года (для пар з 1996) федэрацыя вызначае чэмпіёнаў свету па версіі ITF. У цяперашні час для дарослых спартсменаў улічваюцца вынікі выступаў у турнірах Вялікага шлема, выніковым турніры года і турнірах ATP і WTA, якія праводзяцца сумесна з ITF. Чэмпіёны свету па версіі ITFАдзіночны разрадПарны разрад
Зноскі
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia