Паліхромія

Афіна і Артэміда. Выстаўка «Bunte Götter» у мюнхенскай Гліптатэцы, прысвечаная паліхроміі ў антычнай скульптуры

Паліхро́мія (гр. πολύς — шматлікі і χρῶμα — колер) — мнагакветная размалёўка ці шматколернасць матэрыялу ў архітэктуры, скульптуры, дэкаратыўным мастацтве.

Паліхромія прысутнічала амаль ва ўсе эпохі і ва ўсіх абласцях культуры — у егіпецкіх пірамідах, мінойскіх палацах, у грэчаскіх і рымскіх храмах, на ісламскіх купалах і ў сярэдневяковым мастацтве. У каменнай скульптуры ў эпоху Рэнесансу была аднаколернасць (манахрамія), якая пераважала таксама ў барока і класіцызме. У другой палове XIX стагоддзя паліхромія ізноў выйшла на сцэну і распаўсюдзілася пасля Другой сусветнай вайны ў рэкламе, поп-культуры і пластыцы.

У апошнія дзесяцігоддзі праводзіліся даследаванні гіпотэзы аб паліхроміі антычных грэчаскіх і рымскіх скульптур, а таксама гатычных скульптур сабораў.[1][2] Была колеравая рэканструкцыя скульптур храма багіні Афаі на грэчаскім востраве Эгіна і скульптур кафедральнага сабора ў Ам’ене.

Спасылкі

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya