Паліцыя Расіі
Паліцыя Расіі (руск.: Полиция России) — складовая частка адзінай цэнтралізаванай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. Уключана ў органы МУС[2]. Паліцыя прызначана для абароны жыцця, здароўя, правоў і свабоды грамадзян Расійскай Федэрацыі, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства; для процідзеяння злачыннасці, аховы грамадскага парадку, уласнасці і для забеспячэння грамадскай бяспекі. У межах сваёй кампетэнцыі кіраўніцтва дзейнасцю паліцыі ажыццяўляюць Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі непасрэдна або праз міністра ўнутраных спраў, кіраўнікі тэрытарыяльных органаў Міністэрства ўнутраных спраў і кіраўнікі падраздзяленняў паліцыі. ГісторыяРасійская імперыяПрынцыпы функцыянавання паліцыі складаліся на працягу XVII—XVIII стст., а арганізацыйныя асновы былі закладзены падчас праўлення Пятра I. Да 1780-х гадоў узніклі ўсе неабходныя падставы для прыняцця адзінага зводу паліцэйскіх актаў[3]. 8 красавіка 1872 года Кацярына II выдала «Устав благочиния или полицейский» — дакумент, які фактычна ўсю першую палову XIX ст. рэгламентаваў структуру і кампетэнтнасць паліцэйскай установы — «Управы благочиния», а таксама вызначаў месца паліцыі ў сістэме іншых дзяржаўных органаў[4]. «Устав благочиния или полицейский» адлюстраваў своеасаблівасць паліцэйскіх органаў. З'яўляючыся прадуктам законатворчасці ўрада Расійскай імперыі, ён кантраляваў і рэгуляваў толькі гарадскую паліцію. У сельскай мясцовасці дзейнасць паліцыі рэгламентавалася асобнымі пунктамі іншага заканадаўчага акта «Учреждения для управления губерний», які быў прыняты ў 1775 годзе. Паводле сучасных расійскіх правазнаўцаў, структура і склад мясцовых паліцэйкіх апаратаў (губернскага, гарадскога, павятовага) у першай палове XIX ст. нават пад уплывам палітычных, эканамічных і сацыяльных фактараў практычна не змяняліся. Указы аб паліцыі ў першай палове XIX ст. мелі на мэце толькі выпраўленне і ўдакладненне некаторых палажэнняў актаў «Учреждения для управления губерний» і «Устав благочиния или полицейский». Так, функцыі паліцыі былі кансалідаваны ў XIV томе Зводу законаў Расійскай імперыі. У 1837 годзе ўступіла ў дзеянне «Положение о земской полиции», якое нязначна змяняла структуру паліцыі, аднак прынцыпы, закладзеныя Кацярынай II, працягвалі дзейнічаць. Фактычна ўся рэарганізацыя зводзілася да павелічэння колькасці паліцэйскага персаналу[5]. Сучасная структура
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia