Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі
Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі, МУС Расіі — федэральны орган выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі, які ажыццяўляе функцыі па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і нарматыўна-прававога рэгулявання ў сферы ўнутраных спраў, у сферы кантролю за абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, а таксама ў сферы міграцыі. СтруктураМіністэрства ўнутраных спраў узначальвае міністр унутраных спраў, які ў падпарадкаванні мае аднаго першага намесніка, трох намеснікаў і статс-сакратара[3]. Міністру падпарадкоўваецца цэнтральны апарат МУС Расійскай Федэрацыі, які ўключае ў сябе галоўныя ўпраўленні, упраўленні, дэпартаменты і НЦБ Інтэрпала. Цэнтральнаму апарату падпарадкоўваюцца прадстаўнікі МУС Расіі ў замежных дзяржавах (замежны апарат МУС РФ), арганізацыйныя сістэмы МУС Расіі (такія як адукацыйныя ўстановы і навуковыя арганізацыі) і тэрытарыяльныя органы Міністэрства ўнутраных спраў. Тэрытарыяльныя органы прадстаўляюць сабой міністэрствы ў суб’ектах Расійскай Федэрацыі[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia