Паморые
Паморые (балг.: Поморие), Анхіялас (грэч. Αγχίαλος ) — горад у Балгарыі, у Бургаскай вобласці на беразе Чорнага мора. Насельніцтва — каля 14 тысяч чалавек. ГеаграфіяРазмешчаны на паўвостраве, які выступае ў мора прыблізна на 5 км. Дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню (10-15 хвілін язды ад аэрапорта Бургас), плоскаму рэльефу мясцовасці, наяўнасці недарагога прыватнага жылля і неглыбокаму мору, а таксама сваім лячэбным гразям горад ідэальна падыходзіць для адпачынку сям'ёй з маленькімі дзецьмі. ГісторыяСтаражытная назва горада — Анхіялас, заснаваны ў V стагоддзі да нашай эры, грэкамі з суседняй Апалоніі — сённяшняга Сазопаля. З 29 гады да н.э. пад кантролем Рыма, а затым Візантыі. Тысячагадовая візантыйская гісторыя перарывалася налётамі і разбурэннямі готаў, славян, авараў, балгараў. З 1336 года пад кантролем венецыянцаў, а з 1453 года пад кантролем туркаў. Падчас руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў крэпасць Анхіялас 11 сакавіка 1829 года была абстраляная атрадам рускіх караблёў у складзе трох лінейных караблёў, фрэгата, брыга і трох кананерскіх лодак. 11 ліпеня 1829 года рускі брыг «Арфей» падышоў да крэпасці і высадзіў дэсант, які ўзяў у палон гарнізон і захапіў 13 гармат. Пасля вызвалення Балгарыі ў 1878 годзе горад знаходзіцца па-за межамі новай дзяржавы ў паўаўтаномнай Усходняй Румеліі. Пасля анексіі балгарамі Усходняй Румеліі ў 1886 годзе, пачынаецца працэс балгарызацыі горада. Асноўная частка карэннага грэчаскага насельніцтва пакінула горад пасля пагромаў у 1906 годзе і заснавала ў Грэцыі горад Неа Анхіялас — Новы Анхіялас, правінцыя Фесалія. Другая хваля зыходу грэчаскага насельніцтва былa ў 1919 годзе ў выніку балгара-грэчаскага абмену насельніцтвамі[1]. У 1934 годзе назва горада зменена на Паморые. ЭканомікаУ горадзе і наваколлях з антычных часоў ідзе здабыча солі — найбуйнейшая вытворчасць на Балканскім паўвостраве. Горад таксама вядомы размешчаным на ўскраіне вінна-каньячным заводам «Black Sea Gold» («Чарнаморскае золата»). СлавутасціЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia