Вяліка-Тырнава
Вялі́ка-Ты́рнава (балг.: Велико Търново) — адміністрацыйны цэнтр Велікатырнаўскай вобласці і абшчыны Вяліка-Тырнава ў Балгарыі. Старажытная сталіца Балгарыі (XII—XIV стагоддзе), горад знакаміты архітэктурнымі помнікамі і прыцягвае шмат турыстаў. Геаграфія![]() Вяліка-Тырнава размешчаны на трох узгорках — Царавец, Трапезіца і Света-Гора, на скалістым схіле даліны лукаватай ракі Янтры, у паўночных перадгор'ях Балканаў, на важным у стратэгічным плане пункце скрыжавання некалькіх дарог (ад пераправы праз Дунай пры Свіштове і Русэ, на Шыпкінскі перавал і на Слівен праз гор. Ялена). ГісторыяСтаражытная сталіца БалгарыіХоць гісторыя паселішчаў у наваколлях Вяліка-Тырнава ўзыходзіць яшчэ да каменнага веку, першая ключавая дата ў гісторыі самага горада — 1185 г. Падчас паўстання балгарскія феадалы Пётр і Асень зрынулі візантыйскае валадарства і стварылі Другое Балгарскае царства. У 1186—1393 тут была сталіца Другога балгарскага царства, месца каранавання балгарскіх цароў і рэзідэнцыя архіепіскапа, а з 1235 — балгарскіх патрыярхаў. Пры кіраванні такіх цароў, як Іван Асень II (1218—1241), Іван Аляксандр (1331—1371) і Іван Шышман (1371—1393), горад стаў буйным рэлігійным і эканамічным цэнтрам на Балканах. Купцы з Тырнава ўсталявалі гандлёвыя сувязі са шматлікімі еўрапейскімі гарадамі, у тым ліку з Генуяй і Венецыяй. Духоўнае, літаратурнае і мастацкае жыццё горада дасягнула небывалага росквіту. Сучаснікі ў сваіх захопленых апісаннях называюць Вяліка-Тырнава «каралевай гарадоў» і нават «другім пасля Канстанцінопаля». Гарадскія сцены Тырнава ўсе ж не змаглі вытрымаць удару асманскіх заваёўнікаў. У 1393 Тырнава ўзялі туркі, горад быў спалены. Амаль усе помнікі эпохі росквіту культуры былі знішчаны. Але і ў гады турэцкага валадарства Тырнава заставаўся буйным эканамічным цэнтрам. Тутэйшыя купцы хутка наладзілі сувязі з найбуйнейшымі гарадамі Еўропы і Усходу. Руска-турэцкія войны![]() Тырнава двойчы займалі рускія падчас руска-турэцкіх войнаў: упершыню ў канцы жніўня 1810 года атрадам генерал-маёра Сабанеева, які ўступіў у горад без бою; другі раз — 25 чэрвеня 1877 года кавалерыяй з адной коннай батарэяй перадавога атрада генерала І. У. Гурко, з якой турэцкія войскі, якія займалі горад, абмяняліся толькі некалькімі гарматнымі выстраламі, а затым адступілі ва ўсходнім кірунку. Да пачатку студзеня 1878 года Тырнава з'яўляўся базай для аперацый рускіх войскаў у Сярэдняй Балгарыі і служыў ім галоўным складам. Незалежная БалгарыяУ 1879 годзе Тырнава была прынята першая, Тырнаўская канстытуцыя Балгарыі. На 1893 год у горадзе было 12 800 жыхароў. Ад турэцкага насельніцтва, якое складала раней палову насельніцтва горада, да канца XIX стагоддзя ў Тырнава заставалася толькі 700 чалавек. Значная ў турэцкую эпоху прамысловасць Тырнава ў канцы XIX стагоддзя знаходзілася ў заняпадзе, толькі гандаль меў па-ранейшаму некаторае значэнне. У горадзе размешчана рэзідэнцыя мітрапаліта. Каля горада знаходзіцца манастыр Ляскавец з багаслоўскім вучылішчам. Дэмаграфія
Насельніцтва горада паводле даных на 2011 год складае 73443 чалавек і працягвае расці[2] Паводле нацыянальнага і рэлігійнага складаў пераважная большасць — праваслаўныя балгары, а таксама туркі—мусульмане, як балгарамоўныя, так і тыя, што захоўваюць турэцкую мову, і цыганы. Музеі![]() У старадаўняй частцы горада размешчана большая частка мясцовых музеяў, цікавасць сярод якіх уяўляюць Археалагічны музей, Музей «Адраджэнне і Устаноўчы сход», Музей новай і найноўшай гісторыі, Сарафкін дом, Дом-музей П. Р. Славейкава, заезны двор Стамбалова, заезны двор Хаджы Ніколі і іншыя[3]. АдукацыяУ горадзе размешчаны дзве буйныя навучальныя ўстановы — Велікатырнаўскі ўніверсітэт імя Св. Кірыла і Св. Мяфодзія [4], і ваенны ўніверсітэт імя Васіля Леўскага. Пры Велікатырнаўскім ўніверсітэце штогод праводзяцца трохтыднёвыя міжнародныя семінары па балгарыстыцы [5]. Славутасці![]()
Гарады-пабрацімы![]()
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia