Прыморска
Прыморска (балг.: Приморско) — горад у Бургаскай вобласці Балгарыі. Адміністрацыйны цэнтр абшчыны Прыморска. Недалёка ад горада знаходзіцца старажытная фракійская скальная святыня Беглік-Таш. Геаграфічнае становішчаГорад Прыморска размешчаны на невялікім паўвостраве на беразе Чорнага мора, ля падножжа гор Странджа. Дзякуючы свайму размяшчэнню на мяжы ўмерана кантынентальнага і міжземнаморскага кліматычных паясоў Прыморска з’яўляецца самым паўночным месцам у Балгарыі, дзе вырошчваюць цытрусавыя. ГісторыяНа ўзбярэжжы каля Прыморска знаходзіцца мноства руін старажытных і вялікіх гарадоў. Пазней за іншыя быў разбураны горад Ранулі, які знаходзіцца на ўзгорку Валчанова кале і быў у старажытнасці адным з самых вялікіх прыморскіх гарадоў. Рэшткі гарадскіх сцен атачаюць плошчу каля 30 гектараў. Гісторыкі лічаць, што гэта адзін з найбуйнейшых гарадоў-крэпасцяў у Балгарыі. У перыяд росквіту ён быў цэнтрам гэтай вобласці. На працягу доўгага часу археолагі шукалі культавыя збудаванні Ранулі, мяркуючы, што яны знаходзяцца за гарадской мяжой. Нарэшце, у 2003 годзе, на адлегласці 2-3 кіламетраў ад прыгоннай сцяны, на мысе Маслен Нос навукоўцы выявілі амаль некранутую часам свяцілішча-абсерваторыю Беглік-Таш. Яно ўяўляе сабой няправільны круг з часткова апрацаваных каменных груд, паміж якімі ў дні сонцастаяння і раўнадзенства пранікаюць сонечныя прамяні. Таксама былі знойдзеныя ахвярнік, алтар, трон і найбуйнейшы з вядомых навуцы дальменаў. На думку навукоўцаў, пабудовы былі створаны ў XIV ст. да н. э. і выкарыстоўваліся да V ст. да н. э. Вельмі часта на ўзбярэжжа можна знайсці выкінутыя морам аскепкі старажытнай керамікі. ЭканомікаШтогод Прыморска наведваюць мільёны замежных і балгарскіх турыстаў. Горад прывабны з яго спрыяльным кліматам, прыгожымі краявідамі, гістарычнымі і культурнымі помнікамі. Горад папулярны асабліва для сямейнага адпачынку. Вельмі развіты турызм і будаўніцтва. Інфраструктура Прыморска добра сфармаваная, ёсць рэгулярныя аўтобусы ў суседнія гарады і курорты, рэгулярныя рэйсы ў сталіцу і некалькі пунктаў за мяжой. Ёсць аквапарк, рэстараны, якія прапануюць стравы традыцыйнай балгарскай кухні, рэстараны хуткага харчавання, піцэрыі, кафэ, бары, дыскатэкі. Агульная плошча пляжаў у горадзе складае 1045 кв. м., таксама ёсць пяшчаныя выдмы плошчай 523 кв.м. НасельніцтваПаводле дадзеных перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2011 годзе, у горадзе пражывае 2965 чалавек. Нацыянальны склад насельніцтва горада[1]:
Культурныя і прыродныя славутасці
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia