Панцеляймон (Ніжнік)
Архімандры́т Панцеляймо́н, свецкае імя Пётр Адамавіч Ніжнік (16 студзеня 1895, Рэчыца, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 13 студзеня 1984, Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Адзін з заснавальнікаў Свята-Траецкага манастыра ў Джорданвілі (ЗША). БіяграфіяНарадзіўся 4 (16) студзеня 1895 года ў Рэчыцы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці). Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў з’ехаць у Амерыку на заробкі, і па прыездзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод каля Чыкага. Падзеі Першай сусветнай вайны і прыход да ўлады ў Расіі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртання на радзіму. 18 красавіка 1918 пайшоў у Ціханаўскі манастыр . У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтай займець сродкі на адкрыццё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэрапланны завод Сікорскага ў Стратфардзе. Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 годзе. Пабудова пачалася ў 1930 годзе з дабраславення архіепіскапа Паўночна-Амерыканскага Апалінарыя . Комплекс манастыра быў асвечаны ў 1935 годзе пад тытулам Святой Тройцы. Панцеляймон быў яго настаяцелем да 1946 года. У 1950 ігумен Панцеляймон узведзены ў сан архімандрыта. У 1955 згаданы як трасціст (член апякунскай рады) Усходне-Амерыканскай і Джэрсійскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасціст Усходне-Амерыканскай і Нью-Ёрскай епархіі РПЦМ[1]. Памёр у 1984 годзе. Пахаваны на царкоўных могілках пры рускім праваслаўным манастыры Св. Тройцы ў Джорданвілі, штат Нью-Ёрк[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia