Панямонцы
Панямо́нцы[1] (трансліт.: Paniamoncy, руск.: Понемонцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета. ГеаграфіяВёска размяшчаецца за 42 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на высокім правым беразе Нёмана; на ўсход ад яе ў Нёман упадае Смолач. Рэльеф раўнінны. З паўночнага ўсходу знаходзіцца лес. Транспартныя сувязі па дарозе Жалудок — Беліца, што праходзіць праз вёску. ГісторыяЗа 0,5 км ад вёскі, на правым беразе Нёмана ёсць селішча XI—XIII ст. і, напэўна, пазнейшага часу. Знойдзена кругавая кераміка, у тым ліку арнаментаваная жалабатымі і зігзагападобнымі лініямі. Выяўлены абломкі чорнага томленага посуду і паліванага посуду, часта сустракаюцца крамянёвыя вырабы. У 1572 годзе паселішча згадваецца ў складзе маёнтка Збляны М. Ю. Радзівіла ў Лідскім павеце ВКЛ. У XVII ст. Смолач разам з Бабрамі і Пішчоўцамі (30 дымоў) уваходзіла ў склад «нойбургскіх маёнткаў» Радзівілаў, якія трымаў у заставе Ян Дубраўскі, падстолі вендэнскі. Вядома, што ў сваіх «нойбургскіх маёнтках» Радзвілы-пратэстанты падтрымлівалі праваслаўе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Была цэнтрам сельскага таварыства Беліцкай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У Першую сусветную вайну з верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польшчы, належала да Беліцкай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года — у БССР, з 4 снежня ў складзе Баранавіцкай вобласці. З 15 студзеня 1940 года вёска ў Жалудоцкім раёне, з 12 кастрычніка належала да Вангеўскага сельсавета. З канца чэрвеня 1941 года да сярэдзіны ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. У 1949 годзе створаны калгас імя Булганіна. З 1951 года землі ў калгасе «Нёман». З 25 лютага 1961 года вёска ў Пескаўскім сельсавеце. З 17 красавіка 1962 года ў Шчучынскім, 25 снежня — у Лідскім раёне. Да 2016 года вёска ўваходзіла у склад Пескаўскага сельсавета[2]. ІнфраструктураДа 2002 года дзейнічала Панямонская базавая школа. Потым будынак школы перададзены на баланс АТ «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых»[3]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia