Паплавок шэры
Таўкачык[1], паплавок шэры (Amanita vaginata) — базідыяльны шапкавы грыб роду Мухамор (Amanita) сямейства Мухаморавыя (Amanitaceae). Народныя назвыВужовік шэры, таўкачык, грыб воўчы, грыб сабачы, грыб вужачы, грыб жабечы, грыб мышыны, вужоўка[2]. Батанічнае апісанне![]() Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Дыяметр шапкі складае 3—8[1] см. Шапка грыба гладкая, шэрая або шаравата-бураватая, часам з белымі шматкамі, спачатку шыроказваночкавай формы, затым становіцца амаль пляскатай з невялікім бугарком. Край шапкі прамы, рубчасты. Мякаць тонкая, мяккая, белая, без асаблівага паху, прыемная на смак. Пласцінкі свабодныя, частыя, шырокія, белага колеру. Ножка грыба 6—12[1] см у даўжыню і 1—2[1] см у дыяметры, булавападобнай формы, полая, белага колеру, гладкая. Каля асновы ножкі маецца шырокая, свабодная, белаватая похва падобнай на мяшок формы. Споры круглыя, гладкія, бясколерныя. Распаўсюджанне і экалогіяГрыб сустракаецца пераважна ў хваёвых лясах[1] амаль паўсюдна. Пладовыя целы з’яўляюцца паасобку або групамі ў ліпені—верасні. Малавядомы ядомы грыб. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia