Папраўчая калонія № 17 (Шклоў)

Папраўчая калонія № 17

Папраўчая ўстанова «Папраўчая калонія № 17» (ПК № 17) — папраўчая ўстанова ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Магілёўскай вобласці. Размешчана на ўскраіне Шклова, насупраць былой вёскі Маладзёжная, дзе жывуць сем’і яе супрацоўнікаў.

Гісторыя

4 лютага 1980 года загадам міністра ўнутраных спраў Беларускай ССР было абвешчана аб рашэнні стварэння папраўча-працоўнай калоніі агульнага рэжыму ў Шклове з прысваеннем ёй наймення УЖ 15/17. Да снежня 1980 года былі пабудаваны інтэрнат для спецкантынгенту, адміністрацыйны будынак, лазнева-пральны камбінат, будынак санчасткі, сталовая[1].

Да 1985 года колькасць спецкантынгенту вырасла да 1220 чалавек[1].

У 2003 годзе прэзідэнт А. Лукашэнка асабіста наведаў ПК-17 і жорстка запатрабаваў разабрацца з сытуацыяй, якая прывяла да закрыцьця камбіната будаўнічых матэрыялаў[2].

У ПК-17 існуе шматпрофільная вытворчасць: ёсць швейны, абутковы, дрэваапрацоўчы, мэталаапрацоўчы цэхі.

Палітзняволеныя ў калоніі

Першы палітзняволены з’явіўся ў ПК-17 у 2006 годзе. У Шклове тады адбываў пакаранне грамадскі актывіст Мікалай Астрэйка, асуджаны ў справе «Партнэрства». Яго абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі[3].

Пасля падзей Плошчы-2010 у Шклоў трапілі палітык Мікалай Статкевіч, грамадскія актывісты Зміцер Дашкевіч, Мікалай Дзядок, Алег Гнедчык, Аляксандр Класкоўскі, Уладзімір Лобан, Дзмітрый Новік, Арцём Пракапенка.

Па стане на красавік 2024 года ў калоніі адбывае пакаранне 101 палітзняволены. Сярод іх юрыст, праваабаронца «Вясны» Уладзімір Лабковіч, прафсаюзны лідар Аляксандр Ярашук, адвакаты Віталь Брагінец і Аляксандр Данілевіч, журналісты Яўген Меркіс і Дзмітрый Лукша, аператар Павел Падабед, мастак Генадзь Драздоў, стваральнік Symbal.by Павел Белавус, лекар-трансплантолаг Аляксей Аляксейчык, бубнач Аляксей Санчук, студэнт Арцём Баярскі, фігурант справы Аўтуховіча Павел Разановіч, анархіст Акіхіра Гаеўскі-Ханада, ІТ-бізнэсовец Багдан Каравец.

Смерці

Паводле сведчанняў былых зняволеных, стаўленне да асуджаных па палітычных артыкулах у калоніі вельмі жорсткае: збіццё, прымус спяваць гімн двойчы на дзень і іншае[3].

21 мая 2021 года ў калоніі загінуў палітзняволены Вітольд Ашурак. Абставіны яго смерці невядомыя да гэтага часу. Паводле афіцыйнай версіі, ён нібыта памёр ад спынення сэрца, але родныя палітвязня перакананыя ў гвалтоўным характары смерці, бо цела памерлага сям’і аддалі са шматлікімі пашкоджаннямі, з забінтаванай галавой і шыяй[3].

У маі 2025 года беларускім журналістам стала вядома, што памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, які адбываў тэрмін у калоніі за каментары з асуджэннем расійскай агрэсіі[4].

Іншыя вядомыя вязні

Начальнікі

Крыніцы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya