Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям’і імя Яна Паўла ІІ

Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям’і імя Яна Паўла ІІ
лац.: Pontificium Institutum Theologicum pro Scientiis de Matrimonio et Familia sancto Ioanni Paulo II dicatum
Арыгінальная назва лац.: Pontificium Institutum Theologicum pro Scientiis de Matrimonio et Familia sancto Ioanni Paulo II dicatum
Заснаваны 1981
Краіна
Размяшчэнне Рым
Сайт istitutogp2.it

Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям’і імя Яна Паўла ІІ (лац.: Pontificium Institutum Theologicum pro Scientiis de Matrimonio et Familia sancto Ioanni Paulo II dicatum) — каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Рыме, якая кіруецца Святым Прастолам.

Гісторыя

У 1981 годзе Папа Ян Павел II заснаваў Папскі інстытут даследаванняў шлюбу і сям'і як частку намаганняў па развіцці даследаванняў на тэмы шлюбу і сям'і, а таксама каталіцкай тэалогіі аб целе.

У 2017 годзе Папа Францыск замяніў гэтую ўстанову Папскі тэалагічны інстытут шлюбу і сям'і імя Яна Паўла ІІ з новай канстытуцыяй і місіяй. Інстытут таксама быў далучаны да Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі, Папскай акадэміі жыцця і Дыкастэрыі для свецкіх, сям'і і жыцця. Канцлер інстытута арцыбіскуп Вінчэнца Палья таксама разлічваў запрасіць дадатковых выкладчыкаў і экспертаў у святле пашырэння мандата інстытута, у тым ліку некатолікаў.

Інстытут прысуджае ступені доктара, ліцэнцыята і навуковыя дыпломы ў галіне шлюбу і сям'і.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya