Папская акадэмія навук
Папская акадэмія навук (італ.: Pontificia accademia delle scienze) — акадэмія навук Ватыкана. Мэта Папскай акадэміі навук — даследаваць матэматычныя, фізічныя і натуральныя навукі і звязаныя з імі багаслоўскія пытанні. ГісторыяЗаснавана ў 1603 годзе ў Рыме пад назвай Academia dei Lincei (Акадэмія Рысяў — рысь была яе сімвалам). Адноўлена ў 1847 годзе папам Піем IX як папская акадэмія; у 1870 годзе падзялілася на папскую акадэмію і Нацыянальную акадэмію Рысяў (найвышэйшая навуковая ўстанова Італіі). У 1887 годзе пашырана папам Львом XIII, у 1922 годзе атрымала новы будынак — вілу Пія VI. У 1936 годзе рэарганізавана і рэфармавана папам Піем XI і атрымала сучасную назву. Праца акадэмііСкладаецца з 80 членаў — прадстаўнікоў матэматычных і прыродазнаўчых навук, якія рэкамендуюцца Саветам Акадэміі і выбіраюцца папам з ліку вучоных свету незалежна ад нацыянальнай і рэлігійнай прыналежнасці. Штогод праводзіць тыдзень навуковых дыспутаў, вынікі якіх публікуюцца асобным выданнем. Курыруецца непасрэдна папам. Гл.таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia