Папскі ўніверсітэт Святога Тамаша Аквінскага або Ангелікум (лац.: Pontificia Studiorum Universitas a Sancto Thoma Aquinate in Urbe або лац.: Angelicum) — адзін з асноўных папскіх універсітэтаў Рыма. Служыць вучэбнай і даследчай установай ордэна Дамініканцаў. Дэвіз (motto): лац.: Caritas veritatis, англ.: The charity of truth (1908): бел.: Міласэрнасць ісціны. Гады заснавання — 1222, 1577, 1963.[1]
Фасад Папскага універсітэта святога Тамаша Аквінскага (Angelicum)У лекцыйнаму зале Ангелікума
Гісторыя
Ангелікум пачынаецца ад заснаванага Тамашам Аквінскім сярэднявечнага Студыума (лац.: Studium) 1222: «Conventus S. Sabinae de Urbe prae ceteris gloriam singularem ex praesentia fundatoris ordinis et primitivorum fratrum necnon ex residentia Romana magistrorum generalium, si de ea sermo esse potest, habet. In documentis quidem eius nonnisi anno 1222 nomen fit, ait certe iam antea nostris concreditus est. Florebant ibi etiam studia sacra.»[2][3] Дамініканскага ордэна ў Рыме, і ад італа-іспанскага Каледжа св. Тамаша (лац.: Collegium Divi Thomæ de Urbe), заснаванага Ман-сеньёрам Хуанам Салана, былы біскуп Куска (Перу), пры дамініканскім Канвенце Санта-Марыя-сопра-Мінерва ў Рыме ў 1577 годзе. Новы каледж быў адкрыты для ўсіх жадаючых, а не толькі для Дамініканцаў.
26 мая 1727 года Папа Бенедыкт XIII абвясціў каледж вышэйшай навучальнай установай Дамініканцаў і дазволіў прысвойваць акадэмічныя ступені па тэалогіі выпускнікам.
У 1701 годзе дзякуючы шчодрасці кардынала Джыралама Казанатэ навучальная ўстанова атрымала права карыстання Бібліятэкай Казанатэ[4].
У 1873 годзе, з-за наступстваў выкліканая «Рисорджименто», каледж быў вымушаны пакінуць сваю першапачатковую рэзідэнцыю, і на працягу многіх гадоў размяшчаўся ў розных рымскіх палацах.
У 1896 годзе быў заснаваны факультэт кананічнага права.
2 мая 1906 года каледж атрымаў найменне Папскага (лац.: Pontificium Collegium Divi Thomæ de Urbe).
У лістападзе 1908 года заснаваны Папаю Піям X Папская Міжнародны Каледж «Ангелікум» (лац.: Pontificium Collegium Internationale Angelicum), які замяніў сабой Каледж св. Тамаша. Каледж атрымаў новы будынак на вуліцы Сан Віталь 15.
У 1926 годзе Папскі міжнародны каледж Ангелікум стаў Інстытутам (лац.: Pontificium Institutum Internationale Angelicum).
У 1942 годзе Папская міжнародны інстытут Ангелікум стаў «Атенеум» ад стар.-грэч.: Ἀθήναιος — лац.: Athenaeus (лац.: Pontificium Athenaeum Internationale Angelicum).
У 1950 годзе заснаваны Духоўны інстытут, які ўключаны ў склад факультэта тэалогіі.
У 1952 годзе заснаваны Інстытут грамадскіх навук, які ўключаны ў склад факультэта філасофіі.
7 сакавіка 1963 года Папа Ян XXIII прысвоіў Ангелікуму ранг Папскага Універсітэта (лац.: Pontificia Studiorum Universitas a Sancto Thoma Aquinate in Urbe).
У 1974 годзе Інстытут грамадскіх навук стаў факультэтам.
Жылы корпус студэнтаў «Angelicum»Будынак былога «Angelicum» на вуліцы Сан Віталь 15
Факультэты
У склад універсітэта ўваходзяць чатыры факультэта:
↑Corpus Thomisticum, Acta Capitulorum Provincialium, Provinciae Romanae Ordinis Praedicatorum Anagnie MCCLXV: «Fr. Thome de Aquino iniungimus in remissionem peccatorum quod teneat studium Rome, et volumus quod fratribus qui stant secum ad studendum provideatur in necessariis vestimentis a conventibus de quorum predicatione traxerunt originem. Si autem illi studentes inventi fuerint negligentes in studio, damus potestatem fr. Thome quod ad conventus suos possit eos remittere» (Acta Capitulorum Provincialium, Provinciae Romanae Ordinis Praedicatorum, 1265, n. 12). http://www.corpusthomisticum.org/a65.html Accessed 4-8-2011