Парк (Тэльман)
Парк з рэшткамі сядзібы Ракіцкіх — рэшткі сядзібна-паркавага комплексу ў вёсцы Тэльман (раней Двор-Гарадзішча) Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы вёскі, на правым беразе Брагінкі. 23 снежня 2011 года комплексу нададзены рэгістрацыйны нумар ахоўнага абавязацельства — № 11-02-07/3099. Статус помніка атрымаў пад назвай «Парк з рэшткамі сцяны замка Вішнявецкіх», бо мясцовасць агулам звязваюць з больш вядомымі ўладальнікамі — князямі Вішнявецкімі. Парк і сядзібаПарк з сядзібай закладзены ў канцы XVIII ст. Ракіцкімі, мае характэрныя барочныя рысы. Ад сядзібнага дома ў бок ракі разыходзіліся 3 алеі, перад домам быў вялікі газон з валуном. Рака Брагінка арганічна ўключана ў планіровачную структуру парка, яе берагам праходзіла адна з алей. Растуць ліпа, клён, граб, дуб, вяз, вярба. Ад сядзібы Ракіцкіх практычна нічога не засталося — частка адной сцяны. Аднак гэтыя рэшткі ўключаны ў праграму «Замкі Беларусі» і паводле яе ў 2012 годзе праведзена кансервацыя рэшткаў сцяны і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Зроблена гэта за сродкі французскіх фондаў «Спадчына без межаў» і «Валь дэ Вуар».
Валун![]() У парку знаходзіцца валун у форме сэрца, неафіцыйна называны Каменем кахання. Па легендзе, у 1603 годзе каля каменя авантурыст Ілжэдзмітрый пазнаёміўся з будучай жонкай Марынай Мнішак, тым часам валун знаходзіўся ў брагінскім замку Вішнявецкіх. Пасля разбурэння Брагінскага замка падчас паўстання Багдана Хмяльніцкага валун быццам перанесены ў Гарадзішча, а пазней у Гарадзішчанскі парк. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia