Парламенцкія выбары на Фарэрскіх астравах (1945)

< 1943  Фарэрскія астравы  1946 >
Выбары ў Лёгтынг Фарэрскіх астравоў
6 лістапада 1945
Партыя: Народная партыя Партыя саюза Сацыял-дэмакратычная партыя
Мінулы вынік: 41,49% 28,31% 19,85%
Мінулая колькасць месцаў: 12 8 5
Месцаў атрымана: 11 (1) 6 (2) 6 (1)
Галасоў: 5,708
(43,41%)
3,199
(24,33)
3,007
(22,87%)
Партыя: Партыя самакіравання
Мінулы вынік: 10,36%
Мінулая колькасць месцаў: 0
Месцаў атрымана: 0 ()
Галасоў: 1,235
(9,39%)

Выбары ў Лёгтынг Фарэрскіх астравоў — выбары ў прадстаўнічы орган Фарэрскіх астравоў, якія прайшлі 6 лістапада 1945 года.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе ў маі 1945 года і аднаўлення адносін паміж Даніяй і Фарэрскімі астравамі абодвум бакам стала зразумела, што яны не могуць проста вярнуцца да даваенных умоў суіснавання. Усе партыі пагадзіліся з неабходнасцю стварэння новай канстытуцыйнай структуры для Фарэрскіх астравоў з улікам пяцігадовага самакіравання.

Вынікі

Расстаноўка сіл у парламенце па пытаннях адносін з Даніяй была больш-менш такой жа, як і да выбараў. Народная партыя, якая адкрыта выступала за аддзяленне ад Даніі, была амаль гэтак жа моцная, як парламенцкі блок, арыентаваны на Данію.

У пачатку 1946 года камітэт нядаўна абранага Лёгтынга адправіўся ў Капенгаген для перамоў з урадам Даніі аб будучыні і статусе Фарэрскіх астравоў.

Вынікі выбараў

ПартыяГаласы%Месцы+/–
Народная партыя5 70843.4111–1
Партыя саюза3 19924.336–2
Сацыял-дэмакратычная партыя3 00722.876+1
Партыя самакіравання1 2359.3900
Сума13 149100.0023-2
Крыніца: Stjørnarskipanarmálið 1946

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya