Парламенцкія выбары на Фарэрскіх астравах (1946)

< 1945  Фарэрскія астравы  1950 >
Выбары ў Лёгтынг Фарэрскіх астравоў
8 лістапада 1946
Партыя: Народная партыя Партыя саюза
Кааліцыя Адзіны спіс (СДП + ПС)
Мінулы вынік: 43,41% 24,33%
Мінулая колькасць месцаў: 11 6
Месцаў атрымана: 8 (3) 6 () 6
Галасоў: 5,396
(40,92%)
3,783
(28,69%)
3,705
(28,1%)
Партыя: Беспартыйныя
Месцаў атрымана: 0
Галасоў: 302
(2,3%)

Выбары ў Лёгтынг Фарэрскіх астравоў — апошнія выбары ў прадстаўнічы орган Фарэрскіх астравоў да атрымання самакіравання, якія прайшлі 8 лістапада 1946 года.


Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе ў маі 1945 года і аднаўлення адносін паміж Даніяй і Фарэрскімі астравамі абодвум бакам стала зразумела, што яны не могуць проста вярнуцца да даваенных умоў суіснавання. Усе партыі пагадзіліся з неабходнасцю стварэння новай канстытуцыйнай структуры для Фарэрскіх астравоў. Сацыя-дэмакрат Якуп і Якупсставу[de] не пагадзіўся з прапановай ўрада Даніі аб тым, каб Фарэрскія астравы надалей засталіся часткай Даніі. У выніку праект не атрымаў большасці галасоў з 12 членаў кіруючай кааліцыі сацыял-дэмакратаў і юніяністаў. Такім чынам, апазіцыйная Народная партыя змагла патрабаваць правядзення рэферэндуму. У выніку кароль Крысціян X Глюксбург не прызнаў вынік рэферэндума і другі раз за гісторыю астравоў распусціў Лёгтынг 25 верасня. Новыя выбары былі прызначаны каралём на лістапад 1946 года.

Вынікі

Народная партыя, якая адкрыта выступала за аддзяленне ад Даніі і ініцыявала пры дапамозе сацыял-дэмакрата рэферэндум аб незалежнасці астравоў, страціла 3 мандаты ў Лёгтынгу. Былы сацыя-дэмакрат Якуп і Якупсставу[de] выступіў на выбарах як беспартыйны кандыдат, але не здолеў набраць неабходнай колькасці галасоў. Апазіцыная кааліцыя сацыял-дэмакратаў і юніяністаў, якая стварыла выбарчы блок, набрала на дваіх усяго толькі 6 мандатаў (СДП — 4, ПС — 2). Відавочная большасць у парламенце дэпутатаў, якія выступалі супраць аддзялення, і, такім чынам, пытання аб незалежнасці Фарэрскіх астравоў было знята з парадку дня.

Складаныя і цяжкія перамовы прывялі да кампрамісу — Закону аб унутраным самакіраванні 23 сакавіка 1948 года. Пасля гэтага, у маі 1948 года, быў сфарміраваны першы ўрад Фарэрскіх астравоў, прэм’ер-міністрам стаў прадстаўнік Партыі саюза Андрас Самуэльсан. Урад складаўся з кааліцыі партый: Партыя саюза (2 партфеля), Партыя самакіравання і Сацыял-дэмакратычная партыя (па 1 партфелі).

Вынікі рэферэндуму 1946 года адносна статуса Фарерскіх астравоў, на якіх больш за палову прагаласаваўшых выказаліся за аддзяленне ад Даніі і былі праігнараваныя дацкімі ўладамі, а таксама вынікі выбараў 8 лістапада, дзе большасць галасоў атрымалі праціўнікі поўнага самакіравання, прывялі да стварэння нова палітычнай сілы — Рэспубліканская партыя.

Вынікі выбараў

ПартыяГаласы%Месцы+/–
Народная партыя5 39640.928–3
Партыя саюза3 78328.6960
Адзіны спіс (Сацыял-дэмакратычная партыя + Партыя самакіравання3 70528.1060
Беспартыйныя3022.290New
Сума13 186100.0020-3
Крыніца: Election Passport, Stjørnarskipanarmálið 1946

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya