Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла
«Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1897 годзе Вільямам Папэ (1859—1920). Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. M.Оb. 2687. MNW). Памер карціны — 83 × 62 см[1]. ![]() Партрэт Антонія IV Фрыдрыха Вільгельма Радзівіла адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 43 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Фотаздымкі Вялікай сталовай, на якіх бачны выявы Марыі Дароты і Антонія IV Радзівілаў, можна датаваць не раней 1897 г., калі гэтыя партрэты былі напісаны мастаком. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію, спачатку ў Гёхштэт (№ 570/5), пазней перавезены амерыканскімі прадстаўнікамі ў Мюнхен (№ 14514). Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia