Партрэт Войцеха Пуслоўскага
Партрэт маршалка дваранства Слонімскага павета Войцеха Пуслоўскага[1] — карціна Валянціна Ваньковіча, напісаная ім да 1833 года[1]. Гісторыя карціныМесца і час напісання карціны дакладна невядомыя. Войцех Пуслоўскі (1762—1833) — прадстаўнік старадаўняга шляхецкага роду Рэчы Паспалітай, вядомы грамадска-палітычны і гаспадарчы дзеяч беларуска-літоўскіх зямель, маршалка дваранства Слонімскага павета, уладальнік шматлікіх маёнткаў у Слонімскім, Кобрынскім, Гродзенскім, Пінскім, Віленскім і іншых паветах Паўночна-Заходняга края[1]. Яго партрэт мог быць замоўлены маладому Ваньковічу як у Вільні, дзе Ваньковіч вучыўся ва ўніверсітэце (1818—1824), так і ў Санкт-Пецярбургу, дзе мастак працягваў сваю адукацыю ў Акадэміі мастацтваў (па 1829 г.). Існуе таксама магчымасць, што партрэт быў напісаны і на слонімскай зямлі. У Войцеха Пуслоўскіх там было некалькі маёнткаў, а Валенцій Ваньковіч, яшчэ будучы студэнтам, часта бываў у тых краях — на радзіме сваёй жонкі Анэлі (з роду Растоцкіх)[1]. Партрэт быў напісаны для сямейнай партрэтнай галерэі і быў закліканы захаваць памяць пра прадстаўніка роду[2]. АпісаннеЗахавалася арыгінальная аўтэнтычная рама карціны[3]. Войцех Пуслоўскі на партрэце Ваньковіча паўстае асобай выдатнай — заможным, прадпрымальным і кемлівым ў справах, франтам і моднікам і пры ўсім гэтым — чалавекам вельмі набожным[1]. На партрэце ён ужо немалады чалавек у традыцыйным шляхецкім сармацкім строі з чырвонай муаравай стужкай, з ордэнам Святой Ганны 1 ступені і са слуцкім поясам[3]. Багаты тканы слуцкі пояс у папярочную чорна-чырвоную палоску, павязаны па апошняй шляхецкай модзе, з выпушчанымі вонкі пэндзлямі колеру старога золата арганічна дапаўняе старапольскі кунтуш шляхціца. Твар шляхціца, добра змадэляваны мастаком, прыцягвае ўнутранай энергіяй, аптымізмам, упэўненасцю ў сабе[1][2]. У БеларусіЗ 17 лютага да 17 чэрвеня 2012 карціна ўпершыню[2] ў Беларусі выстаўлялася ў Нацыянальным мастацкім музеі[1]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia