Войцех Пуслоўскі
Войцех Пуслоўскі, Войцех Францавіч Пуслоўскі (1762, Пескі, Слонімскі павет, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая — 3 сакавіка 1833, Шылавічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя) — буйны землеўласнік і прадпрымальнік Расійскай Імперыі, слонімскі павятовы маршалак (1797—1816). Піянер развіцця прамысловасці ў беларуска-літоўскіх землях. З Войцеха Пуслоўскага пачалося ўзвышэнне роду Пуслоўскіх. Паходжанне і сям’яВойцех Пуслоўскі нарадзіўся ў 1762 г. у сям’і рэчыцкага падстолія Францішка Пуслоўскага (?—1799) і яго другой жонкі Саламеі Грабоўскай у родавым маёнтку ў вёсцы Пескі. Быў хрышчаны ў каталіцтва 21 чэрвеня 1762 г. у родавым маёнтку Пескі (Слонімскі павет). Каля 1799 г. ажаніўся з князёўнай Юзэфай Францаўнай Друцкай-Любецкай (1780—1830), ад якой меў сем дзяцей:
АдукацыяСкончыў павятовую школу ў Слоніме, створаную Адукацыйнай камісіяй. Службовая дзейнасцьУ часы Вялікага Княства Літоўскага быў дэпутатам Трыбунала ВКЛ, паслом на Чатырохгадовы сойм (1788—1792). У часы Расійскай імперыі быў у 1797—1816 гг. маршалкам шляхты Слонімскага павета. Артымаў у 1810 г. расійскі чын правадзейнага стацкага саветніка. Прадпрымальніцкая дзейнасцьВызначыўся як актыўны прадпрымальнік, будаваў дарогі, млыны, вінакурні, прадпрыемствы па вырабу паперы, жалеза, сукна, шкіпінару, смалы і інш. Упершыню ў беларуска-літоўскіх губернях выкарыстоўваў паравыя рухавікі ў працэсе вытворчасці. Зарабіў шмат грошай ад развіцця ўласных прадпрыемстваў і на пастаўках у расійскае войска. МаёнткіСкупкай маёнткаў (якія прадаваліся былымі ўласнікамі за даўгі ці па добрай волі) стварыў вялізную зямельную латыфундыю, галоўным чынам — у Слонімскім, Пінскім і Віленскім паветах. Так, пад канец свайго жыцця валодаў маёнткамі Пескі (родавы маёнтак), Альшэва, Шылавічы, Альбярцін, Сынкавічы, Шулякі, Косава, Міхалін (Слонімскі павет); Хомск (Кобрынскі павет); Плянта, Целяханы, Кужлічын (Пінскі павет); Свіслач (Ваўкавыскі павет); Сянно (Магілёўская губерня); Кучкурышкі (Віленскі павет); Жыжморы (Троцкі павет); Сырвідзе (Браслаўскі павет); Віжуны (Вількамірскі павет); Жыдыкі, Таўрагіны і Элеанорава (на Жамойці); і інш. Цалкам пад канец свайго жыцця меў звыш 20 тысяч рэвізскіх душ сялян. Набыў таксама двор у Слоніме, а ў Вільні — прадмесце Антокаль і палац. Пабудаваў новыя мураваныя палацы ў Альбярціне і Песках. Дабрачынная дзейнасцьФілантроп і мецэнат. З 1831 г. старшыня Віленскага таварыства дабрачыннасці. Пабудаваў касцёлы ў Альшэве, Целяханах і інш. СмерцьПамёр 3 сакавіка 1833 г. у сваёй вёсцы Шылавічы (каля Альбярціна) і пахаваны ў сямейнай капліцы Св. Войцеха ў касцёле ў вёсцы Альшэва (Слонімскі павет), якая належала Пуслоўскім. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia