Партрэт Крыштафа Весялоўскага
Партрэт Крыштафа Весялоўскага, работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[1]. ГісторыяДатаваць партрэт можна пасля 1623 года, часу атрымання тытула маршалка надворнага, аб гэтым сведчыць манаграма. Але больш верагодна, што ён быў створаны пасля смерці Грызельды ў 1632, у пачатку будаўніцтва ў яе гонар касцёла і манастыра ў Гродне[1]. Карціна выяўлена 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1966 годзе ў Дабравешчанскім касцёле манастыра брыгітак у Гродне[1]. Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1966—1970 гадах у Ленінградзе[1]. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1]. АпісаннеПартрэт мае памеры 205,5×182 см. На партрэце Крыштаф Весялоўскі паказаны ў шляхецкім касцюме з жупаном і фераззю[2]. На ім кароткі да каленяў жупан са стаячым каўняром і скошанай правай палой, якая заходзіць на левую. Жупан падперазаны скураным поясам з залатымі накладкамі. Ад каўняра да таліі ён зашпілены на шчыльны рад дробных гузікаў, а ад таліі пашыраны ўніз за кошт бакавых кліноў[2]. Шчыльная, залаціста-жоўтая тканіна жупана расшыта раслінным узорам залатымі ніткамі. На плечы Весялоўскага накінута падшытая рысіным футрам чорная бескаўняровая феразь, якая зашпілена пад горлам круглай залатой чапрагай з каштоўнымі камянямі. Правая пала феразі ўпрыгожана шасцю ажурнымі залатымі гузамі таксама з устаўкамі каштоўных камянёў[2]. У правай руцэ ён трымае атрыбут сваёй пасады — маршальскі посах-жэзл з каралеўскай манаграмай «ST» («Sigismundus Tertius»). Левая рука, паводле канонаў «сармацкага» партрэта, абапіраецца на багата аздобленае дзяржанне шаблі. Нешырокія сінія нагавіцы засунуты ў боты з абцасамі і халявамі з фігурным выразам. На стале ляжыць мяккі чорны капялюш, у месцы над ілбом упрыгожаны залатым аграфам і кітай з чорных пёраў[2]. Выстаўкі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia