Партрэт (фільм)
«Партрэ́т» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм, зняты рэжысёрам Вольгай Дашук на тэлеканале «Белсат» у 2017 годзе[1]. СюжэтНезвычайны фільм. У ім мы бачым толькі твары. І яны толькі гавораць, найчасцей даводзячы нас да смеху ці да слёз[1]. Здымачная група
Кінематаграфічныя адметнасціФорма аповеду, якую ўзяла ў аснову свайго фільма Вольга Дашук, увайшла ў класіку кінематографа, дзякуючы польскаму рэжысёру Кшыштафу Кеслёўскаму[1]. Ягоны фільм «Гаворачыя галовы» выйшаў на экраны пры сацыялістычнай Польшчы — у 1980 годзе. Рознаўзроставым героям яго фільма задаваліся адныя і тыя ж тры пытанні: «Кім Вы з’яўляецеся?», «Што для Вас самае галоўнае?», «Чаго б Вы хацелі?»[2][3]. У фільме Кеслёўскага было 44 героі, колькасць герояў у фільме Вольгі Дашук перавысіла 60[1]. У інтэрв’ю рэжысёрка адзначала, што натхнялася фільмам польскага класіка, але тым не менш не мела на мэце дакладна скапіраваць яго:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia