У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Дашук .
Вольга Віктараўна Дашук — беларуская кінарэжысёрка і сцэнарыстка дакументальных фільмаў[ 1] , журналістка і кінакрытык.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і беларускага рэжысёра-дакументаліста Віктара Дашука [ 2] .
Скончыла тэатральнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура».
У 1995—2011 гадах працавала рэжысёркай і сцэнарысткай на студыі «Беларусьфільм ».
У 1999—2006 гадах была выкладчыцай Беларускага калегіюму, вяла заняткі па гісторыі амерыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільма[ 3] .
Працавала журналісткай у газетах «Народная Воля » і «Імя», і брытанскім штомесячніку «Dazed and confused», а таксама кінакрытыкам часопіса «Мастацтва ».
У цяперашні час выкладае ў Майстэрні сацыяльнага кіно .
Творчасць
Удзельніца і прызёр міжнародных кінафестываляў, у тым ліку «Лістапад », «BelarusDocs », «IDFA» [en] , «DOK Leipzig» [de] , «Cinema du Reel» (Парыж), «Silverdocs» (Вашынгтон), «Rotterdam IFF», «HotDocs» (Таронта), «Prix Europa» (Берлін), «Krakow IFF» (Польшча). Член журы кінафестывалю «Сінема Перпетум Мобіле ». З’яўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў .
Фільмаграфія
Год
Беларуская назва
Арыгінальная назва
Роля
2020
дак
Я вяртаўся дадому
Я вяртаўся дадому
рэжысёрка
2019
дак
Полацкі вальс
Полацкі вальс
рэжысёрка[ 4] [ 5]
2018
дак
Адзіная такая
Адзіная такая
рэжысёрка, сцэнарыстка
2017
дак
Партрэт
Партрэт
рэжысёрка[ 6]
2017
дак
Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам
Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 7]
2017
кар
Янка Купала
Янка Купала
сцэнарыстка
2015
дак
Крэўскі замак
Крэўскі замак
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 8]
2015
дак
Педагагічная паэма
Педагагічная паэма
сцэнарыстка
2014
дак
Не адзін
Не адзін
рэжысёрка[ 8]
2013
дак
Старадаўнія танцы
Старадаўнія танцы
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 8]
2012
дак
Варвараўская свечка
Варвараўская свечка
рэжысёрка, сцэнарыстка
2011
дак
Тры кіламетры да неба
Тры кіламетры да неба
рэжысёрка[ 9] [ 10]
2011
дак
Кінааматар. Восеньскі сон
Кінааматар. Восеньскі сон
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 8]
2010
дак
Майстар
Майстар
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 11] [ 12]
2010
дак
Край Белавежскі
Край Белавежскі
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 13]
2009
дак
Ноч кароткая...
Ночь коротка...
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 14]
2008
дак
Хвіліны жыцця
Хвіліны жыцця
рэжысёрка, сцэнарыстка[ 15]
2007
дак
Вальс
Вальс
сцэнарыстка[ 14]
2006
дак
Леанід Левін. Вайна і любоў
Леанід Левін. Вайна і любоў
рэжысёрка[ 16]
2003
дак
Мы жывем на краі
Мы жывем на краі
асістэнт рэжысёр
Сям’я
Муж — Віктар Мікалаевіч Аслюк (нар. 1961), беларускі рэжысёр. У сям’і — двое сыноў[ 17] .
Зноскі
Спасылкі
Дакументальныя