Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (П. М. Раманаў)
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года з асобных атрадаў «Сібірак» (створаны ў сакавіку 1942), імя Чапаева (створаны ў красавіку 1942), імя Катоўскага (створаны ў ліпені 1942). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бешанковіцкага, Асвейскага, Гарадоцкага, Дрысенскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (421 партызан, 8 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Раманаву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Склад
КамандаваннеКамандзір
Камісары
Начальнікі штаба
ГісторыяПартызаны наносілі ўдары на чыгунках Віцебск — Даўгаўпілс, Полацк — Маладзечна, на шашэйных і грунтавых дарогах. Разбілі ў сакавіку 1943 года апорныя нямецкія пункты ў вёсках Гаі Дрысенскага, у чэрвені і ліпені 1943 у вёсках Свяча і Сокарава Бешанковіцкага раёна, у кастрычніку 1943 і студзені 1944 гарнізоны ў вёсцы Камень Лепельскага, у вёсках Дубраўка, Худакова, Ягадкі, Хлебаўшчына Ушацкага і Бешанковіцкага раёнаў. У жніўні і верасні 1943 года на чыгуначным участку Полацк — Празарокі падарвалі больш за 2 тысячы рэек. У час карнай экспедыцыі супраць партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў красавіку — маі 1944 года вялі абарончыя баі на рубяжы вёсак Горы — Чарсцвяды — Загор’е, перакрылі праціўніку шляхі на Ушачы, больш за 10 дзён вялі баі каля вёсак Слабада — Казьяне — Пілатоўшчына, за вёску Сарочына і іншыя Ушацкага раёна. ПамяцьБрыгада ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Прарыў» у ліку 16 партызанскіх брыгад. У 1970 годзе ў вёсцы Чанавічы Бешанковіцкага раёна ў гонар атрадаў брыгады «Сібірак» і імя Чапаева пастаўлена стэла, у 1976 годзе ў вёсцы Турасполле Ушацкага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia