Прарыў (мемарыяльны комплекс)
Мемарыяльны комплекс «Прарыў» — мемарыяльны комплекс у гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці, адкрыты 30 чэрвеня 1974 года ў гонар подзвігу партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны (скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Выкананы з бетону, бронзы. Вышыня скульптуры 9 м. АпісаннеУ пачатку мемарыяла забетанаваны адрэзак шляху, па якім ішлі на прарыў партызаны. Дарога на перападах рэльефу спускаецца прыступкамі, агінае невялікае балотца, робіцца шырэй каля бронзавай пліты — карты з рэльефнай схемай абароны партызанскай зоны на 11 красавіка 1944 года з надпісам:
Далей дарога, сціснутая шэрымі бетоннымі сценамі, на якіх замацаваны бронзавыя пласціны з назвамі партызанскіх брыгад, што ўдзельнічалі ў прарыве, вядзе да вяршыні ўзгорка. На ім у разрыве бетоннай сцяны-глыбы (вышыня 11 м), якая сімвалізуе прарыў кальца блакады, узвышаецца 9-метровая бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ. На верхняй пляцоўцы ўзвышша, справа ад скульптуры, пахаваны 450 партызан з тых, што загінулі ў час прарыву, устаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву. Побач бронзавая кампазіцыя «Апошні прывал» — 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам: «Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй». На ўзгорку пасаджаны 16 дубоў, якія сімвалізуюць стойкасць шаснаццаці партызанскіх брыгад. ГалерэяГл. таксамаЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia