Партызанская брыгада «Разгром»
Парызанская брыгада «Разгром» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года на базе атрадаў «Разгром», арганізаванага ў лютым 1942, «Камуніст», «Сцяг», «Іскра», арганізаванага ў маі 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Барысаўскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1721 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірыКамісары
Начальнікі штаба
Гісторыя15 лютага 1943 года партызаны разграмілі торфапрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне. На чыгуначных участках Жодзіна — Пліса 19 верасня 1943 года і Смалявічы — Калодзішчы 20 чэрвеня 1944 года падарвалі больш за 2 тысячы рэек. 14 мая 1944 разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Зарэчча і Пятровічы Смалявіцкага раёна, 28 мая 1944 — у вёсцы Цешкаўка Барысаўскага раёна, 14 чэрвеня 1944 года — чыгуначную станцыю Пліса. 21 чэрвеня 1944 года вялі бой з карнікамі ў Смалявіцкім раёне. ПамяцьУ 1982—1984 гадах у вёсцы Раваніцкая Слабада Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады створаны мемарыяльны комплекс «Разгром». ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia