Партызанская брыгада «У імя Радзімы»
Партызанская брыгада «У імя Радзімы» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года. Брыгада дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Бранскага, Бельскага, Лапскага, Свіслацкага і Гайнаўскага раёнаў. 17 ліпеня — 1 жніўня 1944 года брыгада паатрадна (623 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладБрыгада была створана ў кастрычніку 1943 года на базе атрада «За Радзіму» (арганізаваны ў студзені 1943 года ў складзе 27-й партызанскай брыгады імя Чапаева Мінскай вобласці, у жніўні 1943 года вылучаны з брыгады і ў складзе групы атрадаў П. П. Капусты перадыслацыраваны ў Беластоцкую вобласць. У склад брыгады ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзірКамісар
Начальнік штаба
Дзейнасць брыгадыПартызаны правялі больш за 150 баявых аперацый. У Клецку і яго ваколіцах знішчылі фабрыку шарсцяных і лямцавых вырабаў, аўтарамонтную майстэрню. У верасні 1943 года ў выніку дыверсіі на чыгуначным участку Лунінец — Баранавічы рух быў спынены на 4 сутак. У кастрычніку — лістападзе 1943 года ў час рэйду з Клецкага раёна ў Беластоцкую вобласць на чыгунцы Баранавічы — Брэст разбурылі 2 км чыгуначнага палатна. За ўвесь перыяд баявых дзеянняў пусцілі пад адхон больш за 30 эшалонаў, знішчылі 33 аўтамабілі, 43 масты, вялі сустрэчныя баі. Пасля баёў з ворагам стварылі базу ў Белавежскай пушчы, блакіравалі нямецкі гарнізон у Белавежы, кантралявалі і ахоўвалі рэзерват з зубрамі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia