Партызанская брыгада «Штурмавая»
Партызанская брыгада «Штурмавая» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1942 года. Да ліпеня 1944 года дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Заслаўскага, Лагойскага, Мінскага, Радашковіцкага раёнаў. СкладБрыгада была створана ў снежні 1942 года на базе атрадаў «Штурм» (арганізаваны ў красавіку 1942), «Грозны» (арганізаваны ў верасні 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў жніўні 1942). Пазней у яе склад быў уключаны асобны атрад «Вясна» (імя М. В. Фрунзе), арганізаваны атрады імя Г. К. Жукава, імя П. К. Панамарэнкі. КамандаваннеКамандзіры
Камісар
Начальнікі штаба
ГісторыяУ красавіку 1942 года разграмілі гарнізон праціўніка ў вёсцы Боўблі Заслаўскага раёна, у кастрычніку разграмілі гарнізон карнікаў у вёсцы Курганы Заслаўскага раёна (Курганскі бой), у снежні нападалі на гарнізон у Лагойску (Лагойскі бой). У жніўні 1943 года на чыгунцы Мінск — Маладзечна партызаны падарвалі больш за 1500 рэек. Разграмілі 2 чыгуначныя станцыі, узарвалі і спалілі 168 мастоў, 21 склад, знішчылі 49 нямецкіх гаспадарак і прадпрыемстваў. У маі — чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». У студзені 1944 года выратавалі 274 дзіцяці з дзіцячага дому ў вёсцы Сёмкаў Гарадок. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1464 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Памяць
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia