Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна (П. І. Гулевіч)
Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года на базе 125-га атрада імя Сталіна, арганізаванага ў сакавіку 1942 года ў Дзяржынскім раёне. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Валожынскага, Дзяржынскага, Івянецкага, Мінскага, Стаўбцоўскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (1160 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. СкладПры фарміраванні брыгада з асабовага складу 125-га атрада імя Сталіна былі створанаы атрады «Бальшавік», імя Дзяржынскага і імя Суворава. У снежні ў брыгаду былі ўключаны асобна дзейныя атрады імя Чапаева і імя Будзённага. Пазней у брыгадзе былі сфарміраваны атрады імя Пархоменкі, імя Панамарэнкі і іншыя. У кастрычніку 1943 года на базе атрада імя Дзяржынскага была створана партызанская брыгада імя Ф, Э. Дзяржынскага, у снежні 1943 года на базе атрадаў імя Чапаева і імя Пархоменкі — партызанская брыгада імя В. І. Чапаева, на базе атрадаў імя Будзённага і імя Панамарэнкі — партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі. На момант злучэння з Чырвонай арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штаба
ГісторыяПартызаны брыгады разам з іншымі брыгадамі і атрадамі у 1942 і ў пачатку 1943 наносілі удары па апорным пунктам, гарнізонам і паліцэйскім участкам, ачышчалі ад ворага Івянецкую зону. У ліпені — жніўні 1943 года правялі 17 баёў супраць карных экспедыцый і за выхад з блакады. У чэрвені 1944 года зрабілі 24 дыверсіі, пусцілі пад адхон 6 эшалонаў, падарвалі 3 масты, 14 аўтамашын. У ноч на 20 чэрвеня 1944 года на ўчастку Коласава — Негарэлае падарвалі каля 600 рэек, пашкодзілі 500 метраў тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia