Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (К. Ф. Шашкін)
Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў імя Дзяржынскага (арганізаваны ў лістападзе 1942 года, да кастрычніка 1943 дзейнічаў у складзе партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна) і імя Катоўскага (створаны ў чэрвені 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любчанскага раёна. 11 ліпеня 1944 года брыгада (1052 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзір
КамісарНачальнік штаба
ГісторыяПартызаны ў лютым — красавіку 1944 года на чыгуначных участках Маладзечна — Ліда, Ліда — Баранавічы падарвалі 24 эшалоны, 7 чыгуначных мастоў, у чэрвені 1944 года — больш за 1 тысячу рэек. 5 сакавіка 1944 года адначасова нанеслі ўдар па нямецкіх апорных пунктах у вёсках Вялікія Вераб’евічы, Басіна, 2 ліпеня — у вёсцы Вераскава. 3 ліпеня штурмам авалодалі райцэнтрам Любча, знішчылі гарнізон, захапілі 7 кулямётаў, 13 аўтаматаў, больш за 200 вінтовак, харчовы і фуражны склады. 6 ліпеня 1944 пасля атак праціўніка пакінулі Любчу. 8 ліпеня зноў захапілі і ўтрымлівалі яе да падыходу перадавых часцей Чырвонай Арміі. Памяць
Гл. таксамаЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia