Івянецка-Налібоцкая партызанская зона![]() Івянецка-Налібоцкая партызанская зона — партызанская зона, утвораная ў час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Івянецкага і часткі сумежных з ім Валожынскага, Дзяржынскага, Заслаўскага, Мінскага, Мірскага, Радашковіцкага і Стаўбцоўскага раёнаў, якія кантралявалі партызаны. Цэнтрам зоны была Налібоцкая пушча, адкуль вясной і летам 1942 года пачалася ліквідацыя нямецкіх гарнізонаў у вёсках Волма і Налібакі (Налібоцкія баі (1942, 1943)). Да восені 1943 года тэрыторыя зоны складала 2,5 тыс. км², яе ўтрымлівала 9 000 партызан з пяці партызанскіх брыгад, тры асобныя атрады Івянецкага партызанскага злучэння і частка сіл Стаўбцоўскага партызанскага злучэння. На тэрыторыі зоны базіраваліся падпольныя: Баранавіцкі абком КП(б)Б, Івянецкія міжрайпартцэнтр і міжрайцэнтр ЛКСМБ, Валожынскі, Івянецкі, Мінскі, Стаўбцоўскі падпольныя райкомы, Баранавіцкае партызанскае злучэнне, выдаваліся падпольныя газеты. У 1943 — 1944 гадах немцы спрабавалі ліквідаваць партызанскую зону (карныя аперацыі «Sumffieber», «Hamburg», «Herman»). Партызаны ўтрымлівалі зону да падыходу Чырвонай Арміі ў ліпені 1944 года. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia