Яўстафій Пятровіч Ляхаў
Яўстафій Пятровіч Ляхаў (18 лютага 1918, вёска Адналукі , Болхаўскі раён, Арлоўская вобласць — 2002) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці. Заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання БССР (1962). БіяграфіяНарадзіўся 18 лютага 1918 г. у Арлоўскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і, у якой было пяцёра дзяцей. У 1938 г. скончыў фінансава-эканамічны тэхнікум, быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Польскага паходу Чырвонай Арміі (1939), савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). Член КПСС з 1941. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на Заходнім фронце. У лістападзе 1941 года ўваходзіў у склад падпольнай групы Мінскага партыйна-камсамольскага падполля на ЦЭЦ-2. У партызанах з мая 1942 года: палітрук роты, камісар атрада, у кастрычніку 1942— ліпені 1943 гадоў камісар партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага, адначасова член, з сакавіка 1944 года сакратар Любчанскага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 знаходзіўся на партыйнай рабоце ў Баранавічах. У 1951 годзе скончыў Вышэйшую гандлёвую школу. У 1951—1985 гадах на адміністрацыйнай рабоце ў гандлёвых арганізацыях рэпублікі. Памёр у 2002 г., пахаваны ў Мінску[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia