Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова
Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова — партызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Іванаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Антопальскага, Бярозаўскага раёнаў. СкладБрыгада была заснавана ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў імя Чкалава (арганізаваны ў кастрычніку 1941, у жніўні 1942 уліўся ў атрад Ю. А. Бярэнчыка, арганізаваны на базе партызанскай групы, якая дзейнічала з ліпеня 1941 года ў Бярозаўскім раёне), імя Макарэвіча (створаны ў верасні 1942 у Іванаўскім раёне на базе маладзёжнай групы, якую ў ліпені 1941 арганізавалі жыхары вёсак Моталь і Опаль і групы, што ўзнікла ў красавіку 1941 у Драгічынскім раёне). КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнік штабаГісторыяУ 1942 — 1943 гадах партызаны разбілі больш за дваццаць апорных пунктаў ворага, валасных упраў, маёнткаў, разбурылі шмат прадпрыемстваў, масты на рацэ Ясельда, чыгуначных станцыях Драгічын, Снітава. У чэрвені 1944 года на чыгуначным участку Люшча — Люсіна пашкодзілі чатыры кіламетры палатна. Ахоўвалі сямейныя лагеры. 16 ліпеня 1944 года брыгада (1001 партызан, атрады імя Чкалава, імя Макарэвіча (атраду нададзена імя камандзіра атрада Яўгена Георгіевіча Макарэвіча, які загінуў у баі) імя Жданава, імя Бажэнкі) злучылася з Чырвонай Арміяй. ПамятьУ 1965 годзе ў Драгічыне і Іванаве ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia